У вастрыні пытанняў дзяржаўныя СМІ не саступалі незалежным
23.11.2009 21:34
—
Новости Общества
|
Прадстаўнік Першага нацыянальнага каналу спытаўся пра будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Ці мае Расія свой сцэнар? Ці думае Мядзведзеў, следам за незалежнай прэсай, запрасіць да сябе беларускіх апазіцыйных палітыкаў? Расія не ўмешвалася і не мае намеру ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, адказаў Дзмітрый Мядзведзеў. І не мае ніякіх адносін да сцэнароў развіцця палітычнага жыцця ўнутры Беларусі. «Умяшанне ва ўнутраныя справы — гэта жаданне паставіць палітычныя працэсы у той ці іншай краіне пад кантроль іншай дзяржавы. У нас такога і ў думках не было. Ды гэта і немагчыма», — падкрэсліў Мядзведзеў. Паводле яго слоў, беларускі выбаршчык «вызначае, хто яму мілы, галасуе адпаведным чынам, і ў выніку гэтага ўзнікае тая ці іншая палітычная канфігурцыя, той ці іншы палітычны лідэр прыходзіць да ўлады», — сказаў ён. «Беларусь, — а я настойваю менавіта на такім вымаўленні гэтай брацкай дзяржавы, — самастойная суверэнная дзяржава з усімі адпаведнымі атрыбутамі. А калі так — усё палітычнае жыццё ў гэтай краіне ідзе па сваім сцэнарыі, і мы да гэтага сцэнарыя не маем ніякіх адносін», — заявіў прэзідэнт Расіі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расія «самым дэталёвым чынам» сочыць за развіццём палітычных працэсаў у краіне. «Нам гэта неабыякава, Беларусь — гэта краіна, з якой мы звязаны саюзным дагаворам, маем брацкія адносіны і цесныя эканамічныя сувязі», — адзначыў Мядзведзеў. У адказ на пытанне пра сустрэчу з беларускай апазіцыяй, Мядзведзеў не выключыў такой магчымасці. «Зносіны паміж палітыкамі — гэта нармальная справа. Калі да нас прыязджаюць замежныя лідэры, яны сустракаюцца з нашай апазіцыяй — падабаецца нам гэта ці не падабаецца», — сказаў расійскі прэзідэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнік Першага нацыянальнага каналу спытаўся пра будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Ці мае Расія свой сцэнар? Ці думае Мядзведзеў, следам за незалежнай...
|
|