Насельніцтва стала больш адкрыта плаціць падаткі. 21.by

Насельніцтва стала больш адкрыта плаціць падаткі

24.11.2009 15:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля ўвядзення адзінай стаўкі падаходнага падатку 12% насельніцтва стала больш адкрыта плаціць падаткі. Пра гэта заявіла журналістам 24 лістапада ў Мінску намеснік міністра па падатках і зборах Ларыса Кандратава.

Апрача таго, паводле яе слоў, стала менш выплачвацца зарплат «у канвертах».

«Паступленні ў бюджэт ад выплаты падаходнага падатку пасля ўвядзення адзінай стаўкі ў 12% не зменшыліся», — падкрэсліла яна.

Беларусь перайшла на адзіную стаўку падаходнага падатку 12% (для індывідуальных прадпрымальнікаў — 15%) з пачатку 2009 года. Лінейная стаўка замяніла прагрэсіўную (ад 9 да 30%).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўвядзення адзінай стаўкі падаходнага падатку 12% насельніцтва стала больш адкрыта плаціць падаткі. Пра гэта заявіла журналістам 24 лістапада ў Мінску...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика