У 2010 г. стаўка рэфінансавання прагназуецца на ўзроўні 9—12% гадавых. 21.by

У 2010 г. стаўка рэфінансавання прагназуецца на ўзроўні 9—12% гадавых

25.11.2009 13:27 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін 25 лістапада на парламенцкіх слуханнях па пытаннях жыллёвага крэдытавання. Ён адзначыў, што гэты паказчык закладзены ў праект асноўных кірункаў грашова‑крэдытнай палітыкі на наступны год.

Працэнтная палітыка, паводле слоў Лузгіна, будзе накіравана на забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і павелічэнне патэнцыялаў банкаў за кошт росту зберажэнняў у нацыянальнай валюце, зніжэння ўзроўню даларызацыі эканомікі.

Прадстаўнік Нацбанка падкрэсліў, што стаўка рэфінансавання будзе змяняцца ў залежнасці ад макраэканамічных паказчыкаў і тэмпу інфляцыі. Ён таксама паведаміў, што ў якасці асноўных макраэканамічных паказчыкаў у 2010 годзе будуць выкарыстоўвацца такія, як рост ВУП на 11—13%, індэкс спажывецкіх цэн на 8—10% і аб’ём інвестыцый у асноўны капітал на 23—25%.

«Грашова‑крэдытная палітыка ў наступным годзе будзе садзейнічаць фінансавай стабільнасці, зніжэнню ўплыву знешніх дысбалансаў, уразлівасці эканомікі знешнім шокам. Гэта забяспечыць эканамічны рост і рост занятасці», — сказаў Лузгін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін 25 лістапада на парламенцкіх слуханнях па пытаннях жыллёвага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика