Чаму б у краiне не аднавiць вытворчасць айчынных сухафруктаў?. 21.by

Чаму б у краiне не аднавiць вытворчасць айчынных сухафруктаў?

26.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прывiтанне, паважаная рэдакцыя! Мяне, пенсiянера, хвалюе адно пытанне: адсутнасць у продажы ў кiёсках i крамах сушаных яблыкаў. Прывазныя сухафрукты дарагiя — па 18—19 тысяч рублёў за кiлаграм. Не па кiшэнi тым, у каго пенсiя або зарплата 250—300 тысяч рублёў у месяц. Збоку завозiць сушаныя яблыкi ў раён — не выйсце з сiтуацыi, iх, вiдаць, няма i ў суседнiх раёнах. Сушыць яблыкi можна ў нас у раёне, на хлебазаводзе, пасунуўшы тым самым вiно, што там вырабляецца. Магчымасць такая ёсць. Там разам з сушкай яблыкаў можна наладзiць выпуск i дзiцячага харчавання. А сушаныя яблыкi былi б таннейшымi, чым прывазныя сухафрукты. За адзiн кiлаграм свежых плацяць 250—300 рублёў, а сушаныя каштавалi б нейкiя 4—5 тысяч за кiлаграм. Іх можна было б даваць у школы, дзiцячыя садкi, бальнiцы, тым самым зрабiўшы больш танным абеды, якiх у згаданых арганiзацыях штодзень гатуюць не адну тысячу. Гэта будзе адначасова i крок наперад здароваму ладу жыцця, якi пралягае не толькi праз адмову ад шкодных звычак, але i праз здаровае харчаванне. Сыравiна i рынак збыту ёсць. Застаецца толькi праявiць нашаму раённаму кiраўнiцтву жаданне, пры неабходнасцi звярнуўшыся па дапамогу ў Савет Мiнiстраў.

Антон Сцяпанавiч ЛАТЫШКЕВIЧ,

Пытанне-прапанова нашага чытача (па ўсiм вiдаць, чалавека неабыякавага, з актыўнай жыццёвай пазiцыяй), на першы погляд падаецца вельмi слушным. Прынамсi, не пазбаўленым логiкi i здаровага сэнсу. Праўда, пра эканамiчныя пралiкi заяўнiк нiчога не згадвае. А як у нашым жыццi цяпер без iх? Таму наш першы зварот быў у Верхнядзвiнскае раённае спажывецкае таварыства. Высветлiлася, што, хутчэй за ўсё, наш чытач там ужо пабываў, бо спецыялiсты адразу прыгадалi агучаную тэму.

— Але тут трэба сказаць, па-першае, што да згаданага хлебазавода раённае спажывецкае таварыства нiякага дачынення не мае. Па-другое, арганiзаваць вытворчасць сушаных яблыкаў самастойна складана, паколькi патрэбна спецыяльнае абсталяванне, прыдатнае памяшканне, упакоўка i г.д. Па-трэцяе, цi будзе на такую прадукцыю попыт з боку насельнiцтва? На ўсе нашы крамы, што належаць таварыству, закупляецца каля 100 кiлаграмаў сухафруктаў, прычым, iх хапае для гандлю далёка не на адзiн месяц, — патлумачылi нам.

З канкрэтным раёнам разабралiся. А цi займаецца нехта ўвогуле ў краiне вытворчасцю сухафруктаў? Цяпер мы мусiлi патэлефанаваць ужо начальнiку ўпраўлення нарыхтовак Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў "Белкаапсаюз" Уладзiмiру ГАПАНОВIЧУ.

— Не, нiхто зараз гэтым не займаецца, — адразу зазначыў Уладзiмiр Уралавiч. — Некалi раней у нашай сiстэме сапраўды было некалькi такiх прадпрыемстваў — створаных яшчэ за савецкiм часам, калi электраэнергiя каштавала капейкi. Сушыльныя вытворчасцi ж працуюць на электраэнергii, а тады выдаткi не надта падлiчвалi. З надыходам жа рынкавых адносiнаў высветлiлася, што з-за iх сабекошт гатовай прадукцыi зрабiўся неканкурэнтаздольным. Знiклi заказы, у тым лiку i для Савецкай Армii, для патрэбаў якой сушылi бульбу, цыбулю i iншае, перастала iснаваць i вытворчасць.

— А цi ёсць такая патрэба зараз, цi магчыма аднавiць ранейшыя вытворчасцi?

— А чаму вы думаеце знiклi сушаныя чарнiцы, грыбы? Безумоўна, сушыльная вытворчасць была б актуальнай i цяпер. Як правiльна зазначае ваш чытач, можна было б сушыць i яблыкi, i ягады з грыбамi. Абсталяванне з Расii, што нам цяпер прапануюць, хоць i каштуе менш, чым у Еўропе, аднак разлiкi акупальнасцi сведчаць: сiтуацыя складаная. Выйсцем, магчыма, маглi б стаць мiнi-вытворчасцi. У нас у праекце ёсць такi варыянт па Пружанскiм раёне, — адказаў Уладзiмiр Гапановiч.

— Каго з магчымых iнвестараў такiя праекты, на ваш погляд, маглi б прыцягнуць у перспектыве?

— Сельгасвытворцаў наўрад цi, зрэшты, тое ж можна сказаць i адносна прыватнiкаў. Нават калi ў краiне нехта з апошнiх i спрабуе арганiзаваць сушыльную вытворчасць, нам пра iх нiчога невядома. Хутчэй за ўсё, за справу трэба будзе брацца самiм: або за ўласныя грошы, або прасiць дапамогi ў мясцовым бюджэце.

— Нiякiх iншых прычын, што маглi б перашкаджаць аднаўленню такiх вытворчасцяў, няма? Я думаю, што многiя людзi сярэдняга нават узросту памятаюць, што ў вёсках кожная гаспадыня раней самастойна сушыла для ўласнай сям'i яблыкi, грушы, грыбы i ягады — напачатку ў печах, потым у духоўках?.. Цяпер i больш сучасная тэхнiка для гэтых мэтаў з'явiлася.

— А цi ў многiх бабуль цi матуль захавалiся тыя печы? Сёння больш звыклым стала газавымi балонамi карыстацца. Дык зноў жа — дроў нарыхтаваць, той жа балон набыць, гэта ж таксама выдаткi. Думаю, гатовая прадукцыя карысталася б попытам. Iншая рэч, што, як вам правiльна адказалi ў Верхнядзвiнскiм раённым спажывецкiм таварыстве, абарачальнасць такой прадукцыi не вельмi высокая. Ды i персiкаў з абрыкосамi мы ў сябе не насушым. Але з айчыннай прадукцыi садоў, дароў лясоў можна было б рабiць цудоўныя наборы для прыгатавання тых жа кампотаў, якiя маглi пры жаданнi набываць i хатнiя гаспадынi. Выкарыстоўваючы пры гэтым як адзiн з кампанентаў i яблыкi. Сухафрукты ўвозяцца ў Беларусь у асноўным з краiн Сярэдняй Азii, з Усходу. Сушаныя яблыкi прысутнiчаюць пераважна як адзiн кампанентаў такiх сумесяў.

— Дзякуй за каментар!

Сяргей РАСОЛЬКА.

Ад аўтара. Лiст чытача з Верхнядзвiнска нам падаўся цiкавым не толькi з-за сутнасцi пастаўленага ў iм пытання. У рэдакцыю паступаюць шматлiкiя звароты, на якiя мы заўсёды iмкнёмся даць адказы. А чаму б некаторыя з iх не аб'яднаць пад умоўнай рубрыкай "Iдэю прапануе чытач"? Напрыклад, наладзiць вытворчасць нейкiх тавараў цi аказанне пэўных паслуг, што, на думку заяўнiкаў, карысталiся б попытам? Аднавiць тое, што колiсь iснавала, але потым было забытым? Галоўнае, каб такiя прапановы не былi вельмi лакальнымi, г.зн. не закраналi толькi патрэбы самога аўтара iдэi, а маглi б быць цiкавымi i карыснымi як мiнiмум для жыхароў свайго рэгiёна. А мы будзем правяраць iх "жыццяздольнасць": можна цi не ўвасобiць прапанаваныя праекты ў жыццё? Цi прыслухаюцца да iх мясцовыя органы ўлады? А, магчыма, яны будуць пачутымi прыватнiкамi i ўжо апошнiя захочуць увасобiць iх у жыццё? Пiшыце, тэлефануйце, прапануйце!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прывiтанне, паважаная рэдакцыя! Мяне, пенсiянера, хвалюе адно пытанне: адсутнасць у продажы ў кiёсках i крамах сушаных яблыкаў. Прывазныя сухафрукты дарагiя — па 18—19 тысяч рублёў за кiлаграм. Не па кiшэнi тым, у каго пенсiя або зарплата 250—300 тысяч рублёў у месяц. Збоку завозiць сушаныя яблыкi ў раён — не выйсце з сiтуацыi, iх, вiдаць, няма i ў суседнiх раёнах. Сушыць яблыкi можна ў нас у раёне, на хлебазаводзе, пасунуўшы тым самым вiно, што там вырабляецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика