АБЗАЦ
26.11.2009
—
Новости Общества
|
Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi прапаноўвае знiзiць дапушчальны ўзровень алкаголю ў крывi кiроўцаў да 0,3 прамiле (зараз дапускаецца норма да 0,5 прамiле), паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Мiнску галоўны нарколаг Мiнiстэрства Аляксей Аляксандраў. На яго думку, гэтая мера дазволiць значна скарацiць лiк вадзiцеляў, якiя садзяцца за руль у нецвярозым стане, а значыць — зменшыць колькасць ДТЗ i няшчасных выпадкаў з удзелам нецвярозых кiроўцаў. У Беларусi сярод ахвяраў сямейнага гвалту мужчыны складаюць 10 %, жанчыны i дзецi — 90 %, прагучала ўчора на прэс-канферэнцыi ў Мiнску, якую праводзiла МУС краiны. Шасцiкласнiца ў Пухавiцкiм раёне выратавала з ледзяной вады сваю сяброўку. Юная жыхарка вёскi Дукора выцягнула з копанкi сяброўку-мiнчанку. Дзяўчаткi гулялi каля вадаёма, 6-класнiца з Мiнска вырашыла праверыць, наколькi моцны першы лёд. Лёд трэснуў, i дзяўчынка правалiлася ў халодную ваду. Валерыi давялося прыкласцi шмат намаганняў, аб выратаваць сяброўку, якая сама выбрацца на бераг не змагла. Дзяўчынцы i яе бацькам выказалi падзяку выратавальнiкi i рэдакцыя газеты "Юны выратавальнiк", ёй уручаны падарункi. Махлярка на "садзейнiчаннi" ў атрыманнi вiзаў зарабiла 35 тыс. долараў. Некалькi крымiнальных спраў за махлярства распачата ў Гродне ў дачыненнi да 47-гадовай мясцовай жыхаркi. З заявамi ў мiлiцыю звярнулiся больш за 40 грамадзян. Высветлiлася, што сёлета жанчына распаўсюдзiла сярод сваiх знаёмых iнфармацыю пра тое, што можа дапамагчы ў атрыманнi вiзаў у Польшчу. Ахвотных было шмат. Махлярка брала ў грамадзян пашпарты i грошы. Спачатку сумы складалi каля 150 долараў ЗША, з цягам часу цэны раслi. Значна павялiчвалася i сума за тэрмiновасць атрымання вiзы. У кастрычнiку жанчына знаходзiлася ў бальнiцы, а потым знiкла ў невядомым кiрунку. Цяпер яна адшукваецца. Некаторым грамадзянам махлярка пашпарты ўсё ж вярнула, iншым пераслала iх поштай. Зваротны адрас на канвертах адсутнiчаў. Брастаўчанiна з кавалкам арматуры ў галаве даставiлi ўчора ў бальнiцу. Мужчына 1967 г.н. , выходзячы ранiцай з дому, паслiзнуўся i ўпаў з ганка прама на невялiкi паркан з металiчнай арматуры. Медыкi, што прыбылi на месца здарэння, канстатавалi: колатая рана твару i траўма грудной клеткi. Выратавальнiкi, выклiканыя медыкамi, спецыяльным iнструментам адрэзалi арматуру ад агароджы. Пацярпелы ў цяжкiм стане дастаўлены ў бальнiцу. ПОЎНЫ АБЗАЦМацi 13 дзяцей, 39-гадовая Сара Фос, абяцае нараджаць, пакуль не атрымаецца двойня. У кастрычнiку наступнага года Сара чакае чарговага папаўнення — 14-е дзiця. Аднак пасля родаў яна збiраецца зацяжараць як мага хутчэй, каб рэалiзаваць сваю адзiную мару — нарадзiць двайнят. "Усё, чаго я хачу — нарадзiць двайнят цi трайнят, бо гэта сапраўдны цуд. Гэта — маё жаданне, якое я рана цi позна ажыццяўлю", — заяўляе яна. Першы раз Сара зацяжарала ў 16, нарадзiўшы сына Патрыка ў 1986 годзе. Яна зразумела, што выхаванне дзяцей — самае галоўнае для яе. Футбалiсты англiйскага футбольнага клуба "Уiган", якiя днямi прайгралi на ўласным полi "Тотэнхэйму" з разгромным лiкам 1:9, паабяцалi з асабiстых сродкаў аплацiць расходы тым балельшчыкам, якiя купiлi бiлеты на стадыён. "Нам здаецца, што мы моцна падвялi нашых балельшчыкаў, — прызнаў капiтан каманды Марыо Мелчыёт на афiцыйным сайце клуба. — Мы абавязаныя зрабiць гэты жэст — аплацiць iх вернасць". Кiраўнiцтва клуба пацвердзiла: кожны балельшчык, якi купiў бiлет на гэтую гульню, можа прыйсцi ў касу i атрымаць поўны зварот заплачанай сумы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацi 13 дзяцей, 39-гадовая Сара Фос, абяцае нараджаць, пакуль не атрымаецца двойня. У кастрычнiку наступнага года Сара чакае чарговага папаўнення — 14-е дзiця. Аднак пасля родаў яна збiраецца зацяжараць як мага хутчэй, каб рэалiзаваць сваю адзiную мару — нарадзiць двайнят. "Усё, чаго я хачу — нарадзiць двайнят цi трайнят, бо гэта сапраўдны цуд. Гэта — маё жаданне, якое я рана цi позна ажыццяўлю", — заяўляе яна. Першы раз Сара зацяжарала ў 16, нарадзiўшы сына Патрыка ў 1986 годзе. Яна зразумела, што выхаванне дзяцей — самае галоўнае для яе.
|
|