Пiлiпаўка
26.11.2009
—
Новости Общества
|
28 лiстапада пачынаецца адзiн з чатырох шматдзённых пастоў праваслаўнага календара — пост перад Нараджэннем Хрыстовым. Ён доўжыцца 40 дзён i называецца таксама Пiлiпавым постам або Пiлiпаўкай, бо пачынаецца пасля 27 лiстапада — дня памяцi апостала Пiлiпа.
— Блаславенне — гэта атрыманне дазволу i Божай дапамогi ў праходжаннi посту, — патлумачыў "Звяздзе" настаяцель Свята-Георгiеўскага храма ў вёсцы Дубiна Валожынскага раёна iерэй Валерый ЯРОМIЧ. — Вельмi важна прайсцi пост без цяжкасцяў, з радасцю ў душы, з разуменнем таго, што аскеза — гэта не абмежаванне толькi, але лекаванне, i ўсталяваны пост не проста дзеля адмовы ад нечага, а як знак любовi да Бога. Таму для тых, хто разумее сутнасць посту, ён не цяжкi. I свята для тых, хто рыхтаваўся, пасцiўся, заўсёды асаблiва радаснае. Падчас посту мы наблiжаемся да Бога, мы суперажываем Яму, саўдзельнiчаем з Iм. "Падчас посту неабходна няўхiльна выконваць ранiшняе i вячэрняе малiтоўнае правiла, штодня чытаць Свяшчэннае Пiсанне i жыццi святых, выключыць прагляд забаўляльных тэлепраграм i не наведваць забаўляльныя мерапрыемствы, больш часу аддаваць малiтве ў храме, — нагадвае Беларускi праваслаўны iнфармацыйны партал sobor.by. — Час посту — час мiласэрнасцi, час наведвання старых бацькоў, хворых сваякоў i знаёмых. Гэта час падаваць мiласцiну тым, хто просiць, вучыцца дараваць крыўды i змагацца са сваiмi грахамi, не бачыць грахi чужыя" . Аснова посту — барацьба з грахом праз устрыманне, а не знясiльванне цела, даводзяць святары, таму правiла трымання посту кожны павiнен суаднесцi са сваiмi сiламi, са ступенню сваёй падрыхтаванасцi да посту. Неабходна ўваходзiць у пост паступова, крок за крокам, пачаўшы хоць бы з устрымання ад скаромнай ежы па пятнiцах i серадах на працягу года. Некаторыя без патрэбнага разумення i паспешлiва бяруцца за подзвiгi посту i пачынаюць пасцiцца бязмерна строга. Хутка яны або псуюць сваё здароўе, або робяцца нецярплiвымi i раздражнёнымi. — Пост — гэта не самамэта, — падкрэслiвае настаяцель праваслаўнага прыхода ў гонар свяцiцеля Мiкалая Японскага ў горадзе Мiнску (м-н. Каменная Горка) iерэй Павел СЯРДЗЮК. — Гэта сродак для дасягнення пэўнага настрою душы ў дачыненнi да iншых людзей. Цялеснае ўстрыманне — гэта аснова для таго, каб чалавек змог змянiць сваё жыццё. — Айцец Павел, Пiлiпаў пост супадае са многiмi святамi, у тым лiку з Новым годам. У гэты час знаёмыя клiчуць у госцi, адбываюцца карпаратыўныя вечарыны, што ж рабiць у такой сiтуацыi чалавеку, якi трымаецца посту? Калi ўсiм адмаўляць, то цi не аддалiць гэта ад людзей? Цi не будзе расцэнена як высакамернасць? — У такiх выпадках трэба кiравацца правiлам: любоў вышэйшая за ўсё. Калi карпаратыўнае свята вылiваецца ў банальную п'янку, тады лепш адмовiцца. А калi ў госцi даўно чакаюць i клiчуць, i ад ўсяго сэрца частуюць, то i кавалак мяса ў пост — не вялiкая бяда. Аднак тут усё не так проста. Мы шукаем шляхоў лёгкiх, i бывае цяжка адрознiць: з-за любовi ты парушыў пост альбо з-за маладушша. Пост — гэта мастацтва, i кiраўнiцтвам тут можа быць разуменне, што сутнасць яго ў рэарганiзацыi духоўнага жыцця чалавека. Не дзеля сябе, а дзеля Госпада. Пiлiпаў пост — для асэнсавання i глыбокага перажывання Богаўвасаблення. Свет жыве ў iншым рытме, Евангелле яму не цiкава. Тое, што напаўняе наша жыццё, выключае Бога. Каб не антуражам толькi сустрэць свята Божага Нараджэння, а сапраўднай радасцю душы, неабходна пэўным чынам наладзiцца. Пост дапамагае ў гэтым. Царкоўны статут забараняе ў Пiлiпаў пост есцi мяса, сметанковае масла, малако, яйкi, сыр. Акрамя таго, у панядзелак, сераду i пятнiцу забараняюцца рыба, вiно i алей, i дазваляецца прымаць ежу без алею (сухаядзенне) толькi пасля вячэрняга набажэнства. У астатнiя днi — аўторак, чацвер, суботу i нядзелю — дазваляецца прымаць ежу з алеем. Рыба ў Пiлiпаўку дазваляецца па суботах, нядзелях i ў вялiкiя святы, напрыклад, у свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзiцы, у храмавыя святы i ў днi вялiкiх святых, калi гэтыя днi прыпадаюць на аўторак або чацвер. Калi свята прыпадае на сераду або пятнiцу, то дазваляюцца толькi вiно i алей. З 2 студзеня да 6 студзеня пост узмацняецца, у гэтыя днi ўжыванне рыбы нават у суботу i нядзелю не бласлаўляецца. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 лiстапада пачынаецца адзiн з чатырох шматдзённых пастоў праваслаўнага календара — пост перад Нараджэннем Хрыстовым. Ён доўжыцца 40 дзён i называецца таксама Пiлiпавым постам або Пiлiпаўкай, бо пачынаецца пасля 27 лiстапада — дня памяцi апостала Пiлiпа.
|
|