Да святочнага стала на Камароўцы цяпер выгадна прыдбаць мяса i рыбу
26.11.2009
—
Новости Общества
|
Трэцi запар наш манiторынг коштаў на асноўныя харчовыя прадукты на Камароўскiм рынку сталiцы засведчыў: цэны на мясныя прадукты тут не мяняюцца. Фiле свiнiны каштуе на рынку 19—23 тысячы рублёў за кiлаграм, шыя — 20—23 тысячы, кумпяк — 14—19 тысяч (тут адзiнае выключэнне, ды i тое прыемнае для пакупнiкоў: па верхняй цэнаснай планцы кумпяк патаннеў у параўнаннi з папярэднiм манiторынгам на 500 рублёў), лапатка — 13—18 тысяч, грудзiнка для смажання — 12—14 тысяч, свежае сала — 4,5—13,5 тысячы, салёнае сала (грудзiнка) — 13—19,5 тысячы. За цяляцiну просяць ранейшыя 18—28 тысяч, за ялавiчыну — 13—26. Мяса птушкi за "справаздачны" перыяд падаражэла, прычым больш прыкметна — па нiжняй цэнаснай "планцы" — з ранейшых 7000—8110 рублёў да сённяшнiх 7440—8150 рублёў за кiлаграм. Кошты на каўбасныя вырабы таксама па "традыцыi" не засталiся на месцы. Адразу па дзвюх цэнасных "планках" падаражэла сыравэнджаная каўбаса — з 26 800—38 590 рублёў да 26 870—39 170 рублёў. Затое вараная каўбаса вышэйшага гатунку адчувальна "скiнула" па "нiзе" (з 11 790 рублёў да 10 330 рублёў за кiлаграм), праўда, захавала "верх" — тыя ж 15,9 тысячы. Захавала верхнюю цэнасную планку i паўвэнджаная каўбаса (24 990 рублёў), але "прыбавiла", хоць i не вельмi шмат, па нiжняй — з 13 210 да 13 340 рублёў за кiлаграм. Падчас мiнулага манiторынгу малако каштавала 940—1770 рублёў, сёння — 900—1770 рублёў. Тварог як з асабiстых падворкаў, так i ў iншых прадаўцоў кошту не змянiў. Прыватнiкi, напрыклад, так жа просяць за яго 10—12 тысяч за кiлаграм, iншыя гандляры — ранейшыя 4,7—6,5 тысячы рублёў. Не сталi павялiчваць прыватнiкi i цану на смятану — 8—10 тысяч. А ў iншых прадаўцоў кошт хоць i нязначна, але "падрос" — з 3560— 8780 да 3600—8820 рублёў. З асабiстых падворкаў па ранейшай цане можна сёння купiць на Камароўцы i масла, — 16—18 тысяч за кiлаграм. Iншыя гандляры, захаваўшы "нiжнi" кошт у 11 тысяч, крыху "дадалi" па "версе" — з 16 150 да 16 670 рублёў за кiлаграм. Кефiр 1,5-3,2-працэнтнай тлустасцi каштуе тыя ж 980—1830 рублёў. Яйкі: было 2290—4000 рублёў за дзясятак, стала за тую ж колькасць 2460—4200 рублёў. Кiлаграм мёду як "iрвануў" раней да 35—40 тысяч рублёў за кiлаграм, дык пакуль трымае тую ж "пазiцыю" ўжо не першы наш манiторынг. Кошт бутэлькi алею з моманту нашага апошняга аналiзу коштаў захаваў цану па "нiзе" — 2900 рублёў, але прыкметна патаннеў па "версе" — з 7100 да 6800 рублёў. Адразу па абедзвюх "планках" патаннелi проса i гарох. Так, проса ў мiнулы раз прадавалася па 1400—2320 рублёў за кiлаграм, сёння — па 1290—2130 рублёў. Гарох каштаваў 1,5—2,5 тысячы, цяпер за яго просяць не больш за 1370—2400 рублёў. Як кажуць, дробязь, а прыемна. Рыс захаваў цану па "версе" (8470 рублёў), "скiнуў" па "нiзе" — з 2670 да 2610 рублёў. Грэцкiя крупы, наадварот, "утрымалi" "нiз" (1870 рублёў), затое "падраслi" па "версе" — з 2490 да 2540 рублёў. Кiлаграм манкi стаў каштаваць менш па нiжняй цэнаснай "планцы" — 1660 супраць ранейшых 1930 рублёў, а "верх" захаваў — 2320 рублёў. Макаронныя вырабы больш за месяц таму прадавалiся на рынку па 1940—12 000 рублёў, сёння — па 1940—11 800. Мука вышэйшага гатунку стала каштаваць менш па "нiзе" —1170 супраць 1300, "верх" не змянiўся — тыя ж 2070 рублёў за кiлаграм. У параўнаннi з мiнулым адчувальна патаннела марожаная гарбуша — з 9,9 — 11,9 тысячы да 8,5 — 9,9 тысячы за кiлаграм. Добра прыкметна, што гэтая рыба сёння па "версе" каштуе столькi ж, колькi ў мiнулы раз за яе прасiлi па "нiзе". Без малога на дзве тысячы рублёў патаннеў па нiжняй цэнаснай "планцы" i хек — з 13 690 да 11 900 рублёў ("верх" захаваўся — 14,9 тысячы). На меншую суму, але таксама па "нiзе" патаннела скумбрыя — з 8,5 тысячы да 7,9 тысячы рублёў за кiлаграм, па верхняй "скiнула" яшчэ больш — на тысячу рублёў — з 17,9 да 16,9 тысячы. Цана мiнтая на гэтым фоне, можна сказаць, практычна не змянiлася: быў па 8,3 —9,3 тысячы, стаў па 8,3 — 9,5 тысячы. Пасля мiнула павелiчэння цаны на жывога карпа па "нiзе" цяпер яна "ўпала" — з 4,8 тысячы ў мiнулы раз да 3880 рублёў. Эканомiя адчувальная — амаль тысяча рублёў з кiлаграм. "Верх" на гэтую рыбу не змянiўся — тыя ж 6650 рублёў. Свежыя шампiньёны прыкладна на аднолькавую суму i падаражэлi, i патаннелi. Калi ў мiнулы раз па "нiзе" яны iшлi па 8 тысяч, дык цяпер — па 7,2 тысячы рублёў. Затое цяпер па "версе" давядзецца заплацiць больш — 9,6 тысячы супраць колiшнiх 9,1 тысячы. На 120 рублёў за пачак вагой 200—250 грамаў падаражэў па верхняй цэнаснай "планцы" маянэз — з 1600 да 1720 рублёў ("нiжняя" цана не змянiлася — 900 рублёў за ўпакоўку). Бульбу сёння прапануюць на рынку па 980—2000 рублёў за кiлаграм, а больш за месяц таму яна iшла па 830—1500. Буракi практычна не змянiлi кошту па "нiзе", але больш iстотна "дадалi" па "версе" — да 2 тысяч супраць цаны ў 1,6 тысячы. Свежая зелянiна цяпер ужо раскоша, таму i просяць за яе толькi па верхняй "планцы" — па 25 тысяч рублёў за кiлаграм за пятрушку i кроп, зялёную цыбулю. Па нiжняй — па 15 тысяч за кiлаграм — сёння можна яшчэ знайсцi толькi апошнюю, а што да пятрушкi ды кропу, дык пра такiя кошты варта забыцца як мiнiмум да наступнага года. Баклажаны зараз iдуць на радах па 8,8—10,5 тысячы, ранейшы кошт у 2,5—4 тысячы рублёў застаецца толькi прыгадваць. Тое ж i з салодкiм перцам. Быў па 1,7—8,5 тысячы, стаў па 4—10,3 тысячы рублёў за кiлаграм. За свежыя гуркi ахвотныя аддадуць 5—7 тысяч, крыху больш за месяц таму цана па зразумелых прычынах не перавышала 3,5—5,5 тысячы рублёў. Гэтак як i з памiдорамi: "учора" былi па 1,8—4 тысячы, сёння без двукосся — па 3—6,3 тысячы за кiлаграм. Радыску прадаюць па 8—10 тысяч (было раней па 4—8 тысяч рублёў за кiлаграм). Найбольш "дэмакратычныя" цэны сёння маюць капуста i морква, тым больш што яны амаль i не змянiлiся з мiнулага манiторынгу — адпаведна 900—1500 i 920—2000 рублёў за кiлаграм на сёння. Такi "стратэгiчны" зараз прадукт, як часнок, прадаецца на рынку па 9,5—15 тысяч рублёў за кiлаграм, падчас мiнулага манiторынгу ён прапаноўваўся па 6—10 тысяч. Патаннелi па верхняй "планцы" яблыкi i грушы — адпаведна з 8,5 тысячы да 8 тысяч i з 8,5 тысячы да 7 тысяч рублёў. Праўда, па "нiзе" яблыкi падаражэлi на 200 рублёў — да 2 тысяч, а грушы на 1,5 тысячы i цяпер каштуюць па гэтай "планцы" 4 тысячы. Iмпартны вiнаград падаражэў з 2,5 — 7 тысяч да 4,2—8,5 тысячы рублёў за кiлаграм, бананы — з 2—2,7 тысячы да 2,9—3,5 тысячы, апельсiны — з 3,2—5 тысяч да 4,3—7,5 тысячы. Балазе, такiя патрэбныя зараз лiмоны практычна не змянiлi кошту, нават крышачку патаннелi: было 5000—7020 рублёў, стала 5190—7000 тысяч за кiлаграм. Кiвi зараз таксама карысна ўжываць. Набыць штуку будзе каштаваць 700—900 рублёў (было 600—900 рублёў). Грэйпфруты падаражэлi з 4,4—6 тысяч да 5,5—7,5 тысячы рублёў. Мандарыны сёння каштуюць 5,5—6,5 тысячы супраць колiшнiх 5,1—7,5 тысячы рублёў. Цэны на кветкi, на арэхi (за выключэннем фундука, якi патаннеў на тысячу рублёў па абедзвюх "планках" — да 13—34 тысяч за кiлаграм) не змянiлiся. З сухафруктаў найбольш iстотна падаражэў па "версе" iнжыр — з 26 да 30 тысяч рублёў за кiлаграм. Сяргей СТАРЫНАЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэцi запар наш манiторынг коштаў на асноўныя харчовыя прадукты на Камароўскiм рынку сталiцы засведчыў: цэны на мясныя прадукты тут не мяняюцца.
|
|