Бацькi бываюць розныя. 21.by

Бацькi бываюць розныя

26.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Мы з мужам i двухгадовай дачкой жывём у прыватызаванай аднапакаёўцы. Хацелi б прадаць яе i купiць двухпакаёвую кватэру. Суседзi кажуць, што на продаж патрэбен дазвол органаў апекi. Цi так гэта, калi мы збiраемся не пагаршаць, а паляпшаць жыллёвыя ўмовы... У тым лiку i дзiцяцi.

 

А.Д., Вiцебск.

Вiцебск.

У адпаведнасцi з арт. 123 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь адчужэнне жылога памяшкання, у якiм пражываюць няпоўнагадовыя члены сям'i ўласнiка, дапускаецца толькi са згоды органа апекi i папячыцельства.

Пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 22 снежня 2005 г. № 121 падрыхтоўка праектаў рашэнняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб дачы згоды на правядзенне здзелак адчужэння, закладу i абмену жылых памяшканняў, у якiх пражываюць няпоўнагадовыя дзецi, ускладзена на ўпраўленнi (аддзелы) адукацыi.

Пры разглядзе такiх пытанняў упраўленнi (аддзелы) адукацыi ў кожным канкрэтным выпадку вызначаюць, цi адпавядае здзелка правам i законным iнтарэсам няпоўнагадовага i наступствы яе ажыццяўлення для няпоўнагадовага (дзе будзе пражываць дзiця пасля адчужэння жылля, на якiх правах i ўмовах, чым будуць адрознiвацца новыя ўмовы пражывання няпоўнагадовага ад цяперашнiх). Аналiзуецца таксама iнфармацыя (копii дакументаў з усiмi характарыстыкамi жылога памяшкання) пра жылое памяшканне, якое набываецца, узамен таго, што адчужаецца, i ўлiчваюцца iншыя абставiны, якiя адносяцца да здзелкi, што ажыццяўляецца.

Калi пры падрыхтоўцы праекта рашэння будзе вызначана, што здзелка ўшчамляе правы i законныя iнтарэсы няпоўнагадовага дзiцяцi (жылое памяшканне, у адрозненне ад займаемага iм, не адпавядае санiтарным i тэхнiчным патрабаванням, не добраўпарадкавана, непрыдатнае для пражывання; жылое памяшканне, якое набываецца, з'яўляецца аварыйным, падлягае зносу або пераабсталяванню ў нежылое, пагражае абвалам; дом, у якiм знаходзiцца жылое памяшканне, што набываецца, падлягае капiтальнаму рамонту з перапланiроўкай гэтага жылога памяшкання; здзелка мае карыслiвы або фiктыўны характар i г.д.), упраўленне (аддзел) адукацыi складае праект-рашэнне аб адмаўленнi ў згодзе (папярэднiм дазволе) на продаж жылога памяшкання з указаннем матываў адмаўлення.

Адмаўленне ў дачы згоды на адчужэнне, заклад або абмен жылога памяшкання можа быць абскарджана ў вызначаным парадку.

Вiктар САВIЦКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам i двухгадовай дачкой жывём у прыватызаванай аднапакаёўцы. Хацелi б прадаць яе i купiць двухпакаёвую кватэру. Суседзi кажуць, што на продаж патрэбен дазвол органаў апекi. Цi так гэта, калi мы збiраемся не пагаршаць, а паляпшаць жыллёвыя ўмовы... У тым лiку i дзiцяцi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика