Пацук
26.11.2009
—
Новости Общества
|
У народнай свядомасцi пацук заўсёды быў звязаны з нячыстай сiлай, чарадзеямi i ведзьмакамi. У некаторых рэгiёнах лiчылi, што дамавiк мог з'явiцца ў выглядзе пацука, i такога пацука кранаць нельга. У шматлiкiх выпадках пацук атаясамлiваўся з душой чалавека — ён знiкае так хутка i непрыкметна, як душа ў момант смерцi. Нярэдка ў выглядзе пацука ўяўлялiся душы памерлых. Таму былi пэўныя днi, калi ўсёй вёскай "змагалiся" супраць нашэсця пацукоў i ўсiм светам "выганялi" iх з хатаў. З паводзiнамi пацукоў народ звязваў шэраг прыкмет i прадказанняў: нельга граць на музычным iнструменце ўначы — у хаце з'явяцца пацукi; калi пацукi сышлi з хаты — у ёй здарыцца пажар або якое-небудзь iншае няшчасце; калi пацукоў з'яўлялася вельмi шмат i яны знiшчалi хлеб, якi захоўваўся ў засеках, гэта прадказвала голад i няўрод; калi пацук згрызе верх каравая (хлеба), то хлеб у гэтым годзе будзе дарагiм, калi нiз — танным; цяжарнай жанчыне нельга адмаўляць у якой-небудзь просьбе, iнакш гаспадарку таго, хто адмовiў, апануюць пацукi; той, каму пацукi пагрызуць адзенне цi абутак, хутка сканае; жанчынам катэгарычна забаранялася браць у рукi пацука цi забiваць яго — хлеб ад "такiх" рук нiколi не ўстане i будзе нясмачным; калi пацуковыя гнёзды знаходзiлi побач з жытнёвымi палеткамi, гэта прадказвала сырое, дажджлiвае надвор'е; калi пацуковых гнёздаў было шмат на льняным полi, чакалi зiму з вялiкiм снегам; калi пацукi з'ядуць шмат ежы, якую пакiнула без увагi гаспадыня, то ў членаў сям'i будуць балець зубы. Існаваў шэраг абрадаў i магiчных дзеянняў, якiя перасцерагалi (ахоўвалi) гаспадарку ад гэтых дробных шкоднiкаў: для пазбаўлення ад iх хату абыходзiлi з велiкоднай ежай, а па кутах клалi шалупiнне ад асвячоных яек цi маленькiя кавалачкi асвячонай прасвiры; нiколi не ўзгадвалi пацукоў за ежай; пад снапы як абярэг ад пацукоў падкладвалi "калядны" венiк, альховыя галiнкi цi галiнкi бузiны; у тых месцах, дзе захоўвалi збожжа ( у гумне, свiрне) абавязкова падвешвалi забiтую сароку. Акрамя таго, знахары шырока выкарыстоўвалi смажанае мяса пацукоў для пазбаўлення ад коклюшу, адру, начнога нетрымання, эпiлепсii, а свежая кроў пацука дапамагала зводзiць бародаўкi. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народнай свядомасцi пацук заўсёды быў звязаны з нячыстай сiлай, чарадзеямi i ведзьмакамi. У некаторых рэгiёнах лiчылi, што дамавiк мог з'явiцца ў выглядзе пацука, i такога пацука кранаць нельга. У шматлiкiх выпадках пацук атаясамлiваўся з душой чалавека — ён знiкае так хутка i непрыкметна, як душа ў момант смерцi. Нярэдка ў выглядзе пацука ўяўлялiся душы памерлых. Таму былi пэўныя днi, калi ўсёй вёскай "змагалiся" супраць нашэсця пацукоў i ўсiм светам "выганялi" iх з хатаў.
|
|