Дыялог гаспадароў з Родам. 21.by

Дыялог гаспадароў з Родам

26.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26.11.2009

Унутраная прастора жылля падзялялася на тры часткі, кожная з якіх вызначала зону знаходжання не толькі гаспадароў, але і гасцей.

Ролю своеасаблівай мяжы паміж адпаведнымі часткамі выконвалі дзве бэлькі, на якіх  трымалася столь.  Прататып сучаснага пярэдняга пакоя — прастора ад уваходных дзвярэй і да першай  бэлькі. Яна належала тым, хто ўваходзіў у хату —  гасцям, прышлым людзям і г.д. У гэтай частцы памяшкання кожны мог зняць верхнюю вопратку, прысесці,  выпіць вады.Прастора сям’і знаходзілася паміж першай і другой бэлькай і лічылася асноўным  месцам  знахо-джання гаспадароў. Менавіта тут размяшчалі калыску (люльку, зыбку), ставілі кросны і выконвалі большасць работ на працягу зімовага перыяду часу. Свет славянскай хаты аб’ядноўваў у сабе тры асноўныя рытуальныя цэнтры: чырвоны кут — печ — парог. У процілеглым ад парога (зоны смерці, продкаў — мы і сёння не падаём праз парог рукі, не садзімся на яго) боку заўсёды быў чырвоны кут, самае сакральнае месца ў хаце, дзе віселі абразы, захоўваўся жытні сноп. Па дыяганалі ад чырвонага кута ў хаце была печ (“жаночая” зона, якая адказвала за зямны бок існавання сям’і), яе абавязкова бялілі ў белы колер. Вертыкальная структура жылля таксама была падзелена на тры адпаведныя ўзроўні. Хата ўяўляла сабою  мікрамадэль (мікракосм) бясконцага Сусвету (макракосм), у якой верхні ярус (гарышча) належаў вярхоўным багам, ніжні (падпечак, склеп) — маці-зямлі (нашым продкам), а прастора паміж столлю і падлогай — чалавеку.Такім чынам, звычайная вясковая хата, закліканая ў першую чаргу абараніць чалавека ад холаду і снегу, дажджу і ветру, стварыць умовы для камфортнага існавання, паступова ператварылася ў своеасаблівы цэнтр светабудовы, у якім пераважалі духоўныя каштоўнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унутраная прастора жылля падзялялася на тры часткі, кожная з якіх вызначала зону знаходжання не толькі гаспадароў, але і гасцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика