Дрыбінскі райвыканкам спрачаецца з TUT.BY
26.11.2009 13:52
—
Новости Общества
|
У межах праекту «100 дарог» карэспандэнт папулярнага Інтэрнэт‑парталу TUT.BY наведаў Дрыбіншчыну. Па выніках вандроўкі ў сеціве з’явіўся артыкул «Загадочный феникс». У матэрыяле вядзецца гаворка пра пакручастую гісторыю раёна, выставу старажытных іконаў і валёнкаў у мясцовым музеі, апісваецца вонкавы выгляд раённага цэнтру. На думку старшыні Дрыбінскага выканкаму Пятра Панасюгі, публікацыя носіць некарэктны тон. — Мы ім выдзелілі гіда, дапамаглі сабраць інфармацыю, і разлічвалі на тое, што яна будзе пададзена аб’ектыўна і паважліва ў адносінах да нашых людзей. У сувязі з гэтым райвыканкам збіраецца афіцыйна звярнуцца да аўтараў публікацыі і запатрабаваць унесці ў тэкст адпаведныя карэктывы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовыя чыноўнікі не задаволены зместам і тонам публікацыі пра жыццё дрыбінцаў, мясцовы краязнаўчы музей і майстроў‑шапавалаў.
|
|