У Мар’інай Горцы забілі актывіста апазіцыі
27.11.2009 11:53
—
Новости Общества
|
26 лістапада ў шпіталі гораду Мар’іна Горка памёр сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар. Яму яшчэ не было 50 гадоў. «У мінулую пятніцу прыкладна а 22:00 вечара на Доўнара напалі на вуліцы невядомыя, — расказвае аднапартыец памерлага Алесь Васьковіч. — Білі жалезнымі прутамі па галаве. Потым Валянціна даставілі ў рэанімацыю. Але не ўратавалі». Валянцін Доўнар быў вядомы ў Мар’інай Горцы распаўсюднік незалежнай прэсы. Кожную пятніцу ён прывозіў з Мінску свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісчыкам, астатнія нумары раздаваў. «Чалавек бяскрыўдны як дзіця быў. Адзін жыў. Усе яго паважалі. Вазіў газеты да нас і ў снег, і ў дождж», — кажа А.Васьковіч. Па факце забойства заведзеная крымінальная справа, але па ёй пакуль ніхто не арыштаваны. Пахаванне Валянціна Доўнара адбудзецца ў суботу ў Мар’інай Горцы а 14:00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 лістапада ў шпіталі гораду Мар’іна Горка памёр сябар Партыі БНФ Валянцін Доўнар. Яму яшчэ не было 50 гадоў.
|
|