Беларусь не прызнае Абхазію
27.11.2009 11:53
—
Новости Общества
|
Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пакуль не ўключаны ў парадак дня трэцяй сесіі парламента. Пра гэта паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. «Рашэнне аб уключэнні ў парадак дня гэтай сесіі пытання аб прызнанні або непрызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі на Савеце Палаты прадстаўнікоў пакуль не разглядалася», ‑ сказаў парламентарый. Паводле яго словаў, цяпер дэпутаты, якія наведвалі з візітам рэгіёны Грузіі, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, «здалі справаздачы кіраўнікам груп, далей яны зробяць даклад кіраўніцтву парламента». Віктар Гумінскі перакананы, што пры абмеркаванні пытання аб прызнанні незалежнасці гэтых рэспублік «Беларусь павінна зыходзіць з уласных нацыянальных інтарэсаў». Акрамя гэтага, трэба вырашыць іншыя сур’ёзныя праблемы, з якімі сутыкнуліся гэтыя рэгіёны: праблема бежанцаў, пропуску цераз мяжу, медыцынскага забеспячэння, кампенсацыі шкоды, нанесенай канфліктам, усім бакам. Дэпутат не змог адказаць на пытанне аб тым, як бы ён прагаласаваў: за або супраць прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пакуль не ўключана ў парадак дня трэцяй сесіі парламента. |
|