“Свет наш абмыйце, чыстыя росы...”. Заўтра ў каталікоў пачынаецца Адвэнт. 21.by

“Свет наш абмыйце, чыстыя росы...”. Заўтра ў каталікоў пачынаецца Адвэнт

28.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28.11.2009

Перыяд падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, які называецца ў каталікоў Адвэнт, сёлета распачынаецца 29 лістапада і  працягнецца  да 24 снежня.У Адвэнт усе вернікі радасна, у малітве і засяроджанасці чакаюць прыходу Збаўцы. У гэты час не праводзяць гучныя забавы. Вернікі таксама заахвочваюцца да ўстрымання ад дрэнных звычак і, безумоўна, да працы над сабою. Характар устрыманняў кожны вызначае для сябе асабіста або па парадзе святара. Вельмі прыгожай з’яўляецца традыцыя ранішніх набажэнстваў у гонар Божай Маці. Падчас гэтых літургій, якія распачынаюцца пры згашаным святле і запаленых свечках, гучыць спеў-малітва: “Свет наш абмыйце, чыстыя росы, Збаўцу святога дайце, Нябёсы”.“Занепакоеныя складанай сітуацыяй сучаснага чалавека, мы ізноў пытаемся, што чыніць, каб не размінуцца з надыходзячым Панам? — цытуе сёлетняе пасланне на Адвэнт мітрапаліта Кандрусевіча афіцыйны партал Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. — Святы Ян Хрысціцель адказвае: навяртайцеся. А гэта азначае: ідзіце ў пустыню свайго духоўнага жыцця, каб, знаходзячыся далёка ад гоману сучаснага свету, пачуць Таго, які жыве ў нас, і вызваліцца ад гоману знешняга і ўнутранага, які значна больш грозны, бо заглушае чалавечае сумленне”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перыяд падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, які называецца ў каталікоў Адвэнт, сёлета распачынаецца 29 лістапада і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика