У назвах вуліц Мінск застаецца савецкім горадам
29.11.2009 09:54
—
Новости Общества
|
Даследванне, якое прайшло пры падтрымцы фонда "Памяць, адказнасць, будучыня" (Германія) і Інстытута прыкладной гісторыі пры Еўрапейскім універсітэце Віадрына (Франкфурт-на-Одэры, Германія) выявіла, што калі параўнаць назвы вуліц Мінска, Кіева і Вільнюса, наш горад больш за іншых захаваў адббітак савецкасці.
Кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальная акадэміі навук Аляксей Ластоўскі расказаў на прэзентацыі даследвання, што для параўнальнага аналізу гарадскога ландшафту трох сталіц было прааналізавана 875 назваў вуліц Вільнюса, 1372 — Кіева і 780 — Мінска. Аляксей Ластоўскі падкрэсліў, што асаблівая ўвага звярталася на аналіз складу і прасторавага размеркавання ў гарадскім ландшафце пласту "Другая сусветная вайна". Сюды ўваходзілі назвы ў гонар герояў вайны, партызанаў, падпольшчыкаў і г.д. У пласт "Нацыянальная культура" ўвайшлі назвы ў гонар дзеячаў гісторыі ды культуры дасавецкага і савецкага перыяду. Быў яшчэ і "Каланіяльны пласт", куды даследчыкі ўключылі вуліцы, названыя ў гонар дзеячаў рускай і савецкай культуры. Мінск, Кіеў і Вільнюс маюць агульнае савецкае мінулае і зараз з’яўляюцца сталіцамі самастойных дзяржаваў. Пры гэтым, падкрэсліў Аляксей Ластоўскі, Вільнюс ўсё ж такі меў значна меншы вопыт савецкай гісторыі ў параўнанні са сталіцамі Беларусі і Украіны. Аўтары даследавання падкрэсліваюць — менавіта сталіцы для разумення змен у тапаніміке набываюць асаблівае занчэнне. Яны выступаюць як маніфестацыі палітычнай улады. "Сталіцы — гэта не толькі месцы канцэнтрацыі рознага роду капіталаў (палітычнага, эканамічнага, рэлігійнага, культурнага), — кажа галоўны рэдактар часопіса "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч. — Яны выконваюць таксама важную функцыю сімвалічнай рэпрэзентацыі народу і краіны. Адпаведна, вобраз сталіцы кладзецца ў цэнтр сімвалічнай канфігурацыі нацыянальнай ідэнтычнасці, якая фарміруеццца ўладай". Такім чынам, пра што кажуць нам вуліцы сталіцы? Мы паважаем памяць пра Вялікую айчынную вайну і забываемся пра іншыя перыяды беларускай гісторыі. У самым цэнтры ў Мінску — праспекты Партызанскі і Пераможцаў. Пры гэтым праспект Скарыны ўжо не існуе, затое ёсць вуліца Скарыны, вуліца Каліноўскага. І ўсё бы нічога, але ў назвах вуліц сталіцы дамінуюць руская гісторыя і культура.
Калі звярнуцца да вуліц, названых імёнамі гістарычнх асобаў, высвятляецца, што асобы, датычныя да Другой сусветнай вайны, увекавечаны ў назвах 113 вуліц, да рускай культуры — 68, савецкага перыяду — 44. Беларуская культура выглядае больш сціпла: культура савецкага перыяду прадстаўлена ў 36 назвах, а дасавецкага перыяду — у 24. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі параўнаць назвы вуліц Мінска, Кіева і Вільнюса, наш горад больш за іншых захаваў адббітак савецкасці.
|
|