У Мінску на грып і ВРВІ перахварэлі ў лістападзе 9,5% жыхароў
01.12.2009 16:20
—
Новости Общества
|
У Мінску з 1 снежня адмененыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, што былі ўведзеныя на час уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып. Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. Спецыяліст нагадала, што супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы былі ўведзеныя ў сталіцы з 6 лістапада і доўжыліся чатыры тыдні, у той час як у папярэднія гады каля шасці тыдняў. Усяго за перыяд эпідэмічнага ўздыму (з 2 па 30 лістапада) перахварэлі 9,5% насельніцтва (177 тыс. чалавек). Асаблівасцю цяперашняй сітуацыі была адносна нізкая колькасць хворых дзяцей, удзельная вага якіх у агульнай колькасці пацярпелых ад інфекцыі склала 36% (раней было 50—52%). Акрамя таго, падчас дзеяння ў горадзе супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў адзначаўся павышаны ўзровень шпіталізацыі з цяжкімі і ўскладненымі формамі ВРВІ і грыпу. Такіх было 1,5—1,6% ад колькасці хворых (раней гэты паказчык не перавышаў 1% і быў у межах 0,8—0,9%). Таксама прадстаўнік сталічнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі адзначыла павышаны ўзровень (8% ад агульнай колькасці хворых на грып) ўскладненых формаў пазабальнічнай пнеўманіі, то ёсць без лабараторнага пацверджання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску з 1 снежня адмененыя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, што былі ўведзеныя на час уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып.Пра...
|
|