Расія шантажуе: працяг ільготнай нафты толькі ўзамен за інфраструктурныя аб'екты. 21.by

Расія шантажуе: працяг ільготнай нафты толькі ўзамен за інфраструктурныя аб'екты

03.12.2009 10:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства энергетыкі Расіі прапануе Беларусі дапусціць расійскі капітал у прадпрыемствы беларускай нафтавай інфраструктуры для захавання льготнага рэжыму паставак нафты з РФ. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнерга Сяргей Шматко, выступаючы 2 снежня ў Дзярждуме, паведамляе РІА Новости.

Міністр нагадаў, што цяпер існуе асаблівы льготны рэжым паставак нафты з Расіі ў Беларусь. «У нас распрацавана галіновая прапанова беларускім нафтавікам, якая звязана з тым, што працяг ільготнага рэжыму будзе звязаны з уваходжаннем расійскай кампаніі ў нафтавую інфраструктуру на тэрыторыі Беларусі», — цытуе Шматко агенцтва.

Пазней у сераду з’явіліся каментары ананімнай крыніцы ва ўрадзе. Гэтыя заявы «інакш як шантажом няможна назваць», — заявіла яна агенцтву «Інтэрфакс-Захад». «У сутнасці, нам сказалі: хочаце і надалей нафту атрымліваць — аддайце за бясцэнак «Нафтан», — мяркуе крыніца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Сяргей Шматко, выступаючы 2 снежня ў Дзярждуме.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика