На выхадныя месцамi чакаецца мокры снег
04.12.2009
—
Новости Общества
|
Неўзабаве ўплыў цёплага паветра з поўдня Еўропы на нашу краiну пачне слабець. Будзе павялiчвацца атмасферны цiск i пахаладае, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава. Сёння ападкаў амаль не прадбачыцца, толькi на паўднёвым усходзе месцамi пройдуць невялiкiя дажджы. Ранiцай туман. Тэмпература ўдзень 1—7 цяпла. На выхадныя тэрыторыя Беларусi апынецца на ўскрайку скандынаўскага антыцыклону, таму атмасферны цiск будзе расцi надалей. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 1 марозу да 3 цяпла. У пачатку наступнага тыдня пахаладанне стане больш сур'ёзным. У панядзелак без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 5 градусаў па ўсходзе да плюс 2 — на захадзе краiны, удзень — ад 2 марозу да 3 цяпла, у Брэсцкай вобласцi — да плюс 5 градусаў. У сярэдзiне наступнага тыдня ў асобных раёнах зноў чакаецца дождж i мокры снег. Тэмпература ўначы — мiнус 2 — плюс 3, пры праясненнях да 5 марозу, удзень ад 2 марозу да 4 цяпла. У другi дзень зiмы ў Беларусi быў зафiксаваны новы абсалютны максiмум дня — 13 цяпла. У гэты ж дзень былi пастаўлены новыя цеплавыя рэкорды снежня ў Вiцебску (+10,7 градуса) i ў Магiлёве (+10,9 градуса), папярэднiя трымалiся з 1961 года. Сiноптыкi адзначаюць, што такая анамальная цеплыня ў снежнi назiраецца раз у 15 гадоў. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неўзабаве ўплыў цёплага паветра з поўдня Еўропы на нашу краiну пачне слабець. Будзе павялiчвацца атмасферны цiск i пахаладае, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава. |
|