Стол як цэнтр хатняй светабудовы
04.12.2009
—
Новости Общества
|
Ад людзей сталага веку ў розных куточках Беларусi нам даводзiлася чуць наступную параду: "Калi вы хочаце, каб у вашай хаце заўсёды былi мiр i ўзаемапаразуменне, каб вы нiколi не сварылiся са сваiмi гасцямi, на стол, якi вы пачынаеце сервiраваць, перш за ўсё пакладзiце бохан непачатага хлеба, i толькi затым стаўце прыгатаваныя стравы". У традыцыйнай культуры беларусаў, рускiх i ўкраiнцаў сярод прадметаў побыту стол займаў асаблiвае месца. У непарыўнай сувязi з чырвоным кутом ён з'яўляўся своеасаблiвым сакральна-магiчным, рытуальна-абрадавым i маральна-этычным цэнтрам сямейна-родавай светабудовы, увасабленнем дабрабыту (багаты стол — сiмвал заможнасцi гаспадароў) i духоўнасцi (за стол не садзiлiся, не памалiўшыся i не перахрысцiўшыся) сям'i, сiмвалiзаваў яе адзiнства i перспектыву жыватворнага працягу на ўвесь чалавечы век. Выключна высокi сацыяльны i культурны статус стала сфармiраваў вакол яго бязмежную колькасць самых розных па характары прадпiсанняў i строгiх рэгламентацый, якiя павiнны былi засведчыць павагу да яго i асаблiвасцi паводзiнаў за iм. Так, напрыклад, адным з галоўных правiлаў святкавання Калядаў было абавязковае патрабаванне, якое датычылася ўсiх членаў сям'i: на працягу двух тыдняў за сталом павiнны былi збiрацца ўсе члены сям'i. (Тады сям'я пражыве ў поўным складзе ўвесь год.) Статус стала ў абрадавай прасторы хаты пераняла i пацвердзiла i хрысцiянская культура. У структуры храма ёсць асаблiвае рытуальнае месца, якое атрымала назву пра-стол, г. зн. самы галоўны стол у абрадавай прасторы гэтага прыхода. У шматлiкiх тэкстах народных замоў прысутнiчае ключавы матыў прастола як месца Боскай прысутнасцi: "Первым разам, добрым часам. Прашу Госпада Бога i Духа Святога. Стаiць касцёл, а ў касцёле прастол, а за прастолам Ісус Хрыстос сядзiць, крыжычак дзяржыць. З таго крыжа выступала раса. Мацi Прачыстая расiцу збiрала, раба Божага Мiхаiла ўцiрала, сурокi ўнiмала". Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад людзей сталага веку ў розных куточках Беларусi нам даводзiлася чуць наступную параду: "Калi вы хочаце, каб у вашай хаце заўсёды былi мiр i ўзаемапаразуменне, каб вы нiколi не сварылiся са сваiмi гасцямi, на стол, якi вы пачынаеце сервiраваць, перш за ўсё пакладзiце бохан непачатага хлеба, i толькi затым стаўце прыгатаваныя стравы". |
|