Новыя прыгоды Бурацiна, або Тату Карла выклiкалi?
04.12.2009
—
Новости Общества
|
Тэлеканал РТР ужо ў трэцi раз iдзе па торным шляху пераздымання старых добрых казак на новы лад — мюзiкла з сучаснымi поп-зоркамi, якiя ўяўляюць сябе таксама акцёрамi. І ў трэцi раз для гэтай мэты быў запрошаны вядомы клiпмейкер Аляксандр Iгудзiн, якi ўжо рабiў сучасных "Залатую рыбку" i "Каралеўства крывых люстэркаў". На гэты раз матэрыялам для рэмейку стала казка Аляксея Талстога "Залаты ключык", новая версiя якой здымаецца ў Санкт-Пецярбургу, а героямi — не толькi эстрадныя выканаўцы, але i мноства прадстаўнiкоў парадыйнага цэха.
Зрэшты, сюжэт не паўтарае класiчны адзiн у адзiн. Па шчырасцi, ад сюжэта ўвогуле мала што засталося. Так, харчэўня "Тры келбы" ў мюзiкле ператварылася ў сучасны начны клуб, гаспадара якога даручылi граць П'еру Нарцысу. Ёсць i зусiм новы персанаж, лялька Маша — гэту ролю прыдумалi адмыслова для спявачкi Ганны Семяновiч, якая ў вынiку заваюе сэрца Бурацiна. А для таго, каб сыграць чарапаху Тарцiлу (хiба можна перайграць у гэтым вобразе Рыну Зялёную?), спатрэбiлася адразу дзве "актрысы" — "Новыя рускiя бабкi". Ну, а для забеспячэння музычнай часткi ў казку дабавiлi ў меру "заезджых гастралёраў" — Валерыю, Дзiму Бiлана, Барыса Маiсеева... На ўсю гэту армiю артыстаў мадэльер Алiна Герман прыдумала больш як 100 яркiх убораў, а ў павiльёнах студыi RWS пабудавалi цэлы iтальянскi горад. Нягледзячы на пэўны скепсiс публiкi ад заяўленых удзельнiкаў казкi, рэжысёр Аляксандр Iгудзiн поўны аптымiзму i абяцае, што "казка будзе добрай, вясёлай i шмат у чым рэалiстычнай, здольнай узняць настрой ва ўсiх гледачоў!". Застаецца толькi спадзявацца, што так яно i будзе, а то гледачам захочацца, узгадваючы таго, любiмага Карабаса-Барабаса — Уладзiмiра Этуша, "як даць балюча" аўтарам навадзелу... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканал РТР ужо ў трэцi раз iдзе па торным шляху пераздымання старых добрых казак на новы лад — мюзiкла з сучаснымi поп-зоркамi, якiя ўяўляюць сябе таксама акцёрамi. І ў трэцi раз для гэтай мэты быў запрошаны вядомы клiпмейкер Аляксандр Iгудзiн, якi ўжо рабiў сучасных "Залатую рыбку" i "Каралеўства крывых люстэркаў". На гэты раз матэрыялам для рэмейку стала казка Аляксея Талстога "Залаты ключык", новая версiя якой здымаецца ў Санкт-Пецярбургу, а героямi — не толькi эстрадныя выканаўцы, але i мноства прадстаўнiкоў парадыйнага цэха. |
|