Выкраданні працягваюцца: Яўгена Афнагеля невядомыя вывезлі пад Каралёў Стан
06.12.2009 19:40
—
Новости Общества
|
Яго затрымалі на вуліцы Бялінскага, пасадзілі ў белы легкавік і вывезлі з Мінска. Ён знаходзіцца ў раёне Каралёва Стана. Гісторыя з выкраданнямі моладзевых актывістаў працягваецца. Сёння, 6 снежня, невядомыя затрымалі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. «У мяне была прызначаная сустрэча каля заводу «Луч». Чалавек, з якім я мусіў сустрэцца спазняўся. Да мяне падышлі два чалавекі ў цывільным, паказалі міліцэйскія пасведчанні і папрасілі паказаць змесціва заплечніка. Нічога цікавага для сябе не знайшлі і сышлі. Потым побаяч з"явіўся міліцыянт у форме з рацыяй, не адыходзіўся далёка. Я сеў у аўтобус і даехаў да Бялінскага. На прыпынку мяне і схапілі. Запіхнулі ў белы легкавік і павезлі. Недзе 20 хвілін вазілі па горадзе, галаву мне нахілілі , кааб не глядзеў у акно. Потым паехалі за горад. Праз пэўны час збочылі з трасы недзе з кіламетр ехалі. А там мяне і высадзілі аддалі мой фотаапарат, праўда без акумулятара, і тэлефоны з аднаго батарэю выцягнулі» – распавёў НН Яўген. Па яго словах, перад тым як збочыць з трасы, ён заўважыў дарожны ўказальнік на Каралёў Стан. Цяпер ён пабачыў знак з надпісам Жукаў Луг. Па Яўўгена выехалі сябры з Мінска. Нагадаем, што ўчора, 5 снежня, невядомыя выкралі лідэра «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча. Па словах Змітра, раніцай яго схапілі невядомыя, адвезлі ў Лагойскі раён за 70 км ад сталіцы, дзе проста выкінулі з аўто. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго затрымалі на вуліцы Бялінскага, пасадзілі ў белы легкавік і вывезлі з Мінска. Ён знаходзіцца ў раёне Каралёва Стана.
|
|