Шведы знайшлі ў беларускім абутку канцэрагены
07.12.2009 11:31
—
Новости Общества
|
Шведскія спецыялісты знайшлі ў беларускім абутку канцэраген: трохвалентны хром.
Ён хоць і бясшкодны ў звычайных выпадках, але пры спальванні ці ўтылізацыі пераўтвараецца ў шасцівалентны канцэраген, які паступае ў арганізм праз лёгкія і скуру, забруджвае вадаёмы, наносіць шкоду чалавеку і іншым арганізмам. У даследаванні шведскага Ўпраўлення аховы навакольнага асяроддзя бралі ўдзел каля 20 пар абутку, набытыя як у самой Швецыі, так і ў Паўднёвай Афрыцы, Угандзе, Філіпінах і Беларусі. У некаторым абутку былі выяўленыя канцэрагенныя фарбы, якія таксама з'яўляюцца наймацнейшымі алергенамі. Разам з потам на нагах яны могуць трапляць у арганізм чалавека. Акрамя таго, у абутку былі знойдзеныя мыш'як, свінец і ртуць. У Швецыі існуе забарона на ртуць, і яе прысутнасць у таварах з'яўляецца парушэннем закона, інфармуе ИТАР-ТАСС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шведскія спецыялісты знайшлі ў беларускім абутку канцэраген: трохвалентны хром. |
|