Стаўка рэфінансавання да канца 2010 г. складзе 9-12% гадавых. 21.by

Стаўка рэфінансавання да канца 2010 г. складзе 9-12% гадавых

07.12.2009 13:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі да канца 2010 года пры прагназаваным узроўні інфляцыі складзе 9-12% гадавых.

Гэта прадугледжана Асноўнымі напрамкамі грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на 2010 год. Як паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч, адпаведны ўказ аб зацвярджэнні дакумента ўжо падпісаны.

На канец 2010 года працэнтныя стаўкі па новым рублёвых крэдытах нефінансавага сектара складуць 12‑15% гадавых, па новых тэрміновых рублёвых дэпазітах у банках — 10‑13% гадавых.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны на 2010 год тэмп росту рэальнага валавога ўнутранага прадукту складзе 111‑113%, інвестыцый у асноўны капітал — 123‑125%. Індэкс спажывецкіх коштаў (інфляцыя) ацэньваецца на ўзроўні 108‑110%. Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2010 годзе не перавысіць 1,5% да ВУП.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі да канца 2010 года пры прагназаваным узроўні інфляцыі складзе 9-12% гадавых.Гэта прадугледжана Асноўнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика