У Год ТЫГРА на першы план выйдзе КАХАННЕ
08.12.2009
—
Новости Общества
|
2010 год па Кiтайскiм гараскопе будзе Годам Тыгра. Паводле прагнозаў расiйскага астролага Васiлiсы Дзiбровай, у год Тыгра не прыгажосць выратуе Сусвет, а КАХАННЕ i iмкненне да справядлiвасцi. Новы год па ўсходнiм календары распачнецца менавiта ў Дзень усiх закаханых — 14 лютага, сцвярджае астролаг, i таму ўвесь год увогуле пройдзе пад сцягам гэтага трапяткога пачуцця, якое "захлiсне планету з нябачнай раней сiлай". Увогуле, па ўяўленнi кiтайцаў, тыгры былi абарончымi сiмваламi чатырох бакоў свету i цэнтра. У старажытным Кiтаi Тыгр быў сiмвалiчным зверам трэцяга знака задыяка (як у еўрапейцаў Блiзняты). Тыграў паважалi, баялiся, прыносiлi iм ахвяры. Верылi, што тыгр, калi захоча, можа абярнуцца ў чалавека. 2010-ы абяцае стаць пераломным ва ўсiх адносiнах. На першы план выйдуць новыя людзi з новай, дзiўнай харызмай i вялiкай сiлай пераканання. Паступова знiкнуць у нябыт стэрэатыпы i лад жыцця мiнулых гадоў. Сусветны фiнансавы крызiс, як сцвярджае астролаг, нiкуды не знiкне, наадварот, паглыбiцца, пройдзе сваю крытычную кропку, пасля чаго пачнецца паступовае аднаўленне эканомiкi. Аднак недахоп фiнансавых сродкаў будзе з лiшкам кампенсавацца бадзёрасцю, аптымiзмам у барацьбе за справядлiвасць. Рэвалюцыйны настрой года адаб'ецца i на навуцы, i на медыцыне, i на мастацтве, i нават на клiмаце, абяцае астролаг. Прычым перамены будуць крутымi i вiдавочна пазiтыўнымi. Увогуле, год выдатна падыходзiць для маштабных, сацыяльна значных спраў. Не варта разменьвацца на дробязi. Калi ў палiтычным i фiнансава-эканамiчным плане новы год Тыгра будзе пераломным, то ў плане сям'i i дома ён абяцае быць вельмi ўдалым, шчаслiвым, спакойным. Нездарма лiчыцца, што Тыгр здольны ўсё жыццё захоўваць вернасць аднаму партнёру. Акрамя таго, Тыгр-самец дапамагае Тыгрыцы выхоўваць дзяцей, здабываць ежу. З улiкам таго, што 2010-ы — год Металiчнага Тыгра, талiсманам, якi прынясе поспех i удачу на наступныя 12 месяцаў, стане серабро i серабрысты колер увогуле. Мяркуецца, што надыходны год павiнен стаць асаблiва ўдалым для Каня, Сабакi, Дракона, Быка i Казы па ўсходнiм гараскопе. Дастаткова складаным Год Металiчнага Тыгра можа быць для Ката (Труса), Малпы, Пеўня. Для астатняга пантэона жывёл кiтайскага гараскопа ён будзе нейтральным. Падрыхтавала Іна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2010 год па Кiтайскiм гараскопе будзе Годам Тыгра. Паводле прагнозаў расiйскага астролага Васiлiсы Дзiбровай, у год Тыгра не прыгажосць выратуе Сусвет, а КАХАННЕ i iмкненне да справядлiвасцi. Новы год па ўсходнiм календары распачнецца менавiта ў Дзень усiх закаханых — 14 лютага, сцвярджае астролаг, i таму ўвесь год увогуле пройдзе пад сцягам гэтага трапяткога пачуцця, якое "захлiсне планету з нябачнай раней сiлай". |
|