Нацбанк у лістападзе павялічыў рэзервы амаль на 163 млн. даляраў. 21.by

Нацбанк у лістападзе павялічыў рэзервы амаль на 163 млн. даляраў

08.12.2009 12:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, павялічыліся ў лістападзе на 162,7 млн. даляраў ЗША (3,7%) і на 1 снежня склалі 4 млрд. 597,2 млн. даляраў. У асноўным павелічэнне актываў адбылося дзякуючы росту запасаў золата.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку, з пачатку года золатавалютныя рэзервы ўзраслі на 1 млрд. 536,1 млн. даляраў (50,2%) — з 3 млрд. 61,1 млн. даляраў на 1 студзеня гэтага года.

У структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце на 1 снежня склалі 3 млрд. 50,1 млн. даляраў. За лістапад актывы ў інвалюце ўзраслі на 52,4 млн. (1,7%), пры гэтым з пачатку года іх рост склаў 444,6 млн. даляраў (17,1%).

Манетарнае золата ў рэзервах на 1 снежня склала 872,3 млн. даляраў супраць 374,1 млн. даляраў на пачатак года. За студзень—лістапада рэзервы ў золаце ўзраслі ў 2,3 разу, у тым ліку за лістапад — на 102,2 млн. даляраў (13,3%).

СДР (спецыяльныя правы запазычання) павялічыліся з 1 млн. даляраў на 1 студзеня 2009 года да 591,7 млн. даляраў на пачатак снежня.

Іншыя актывы практычна не змяніліся і склалі на 1 снежня 83,1 млн. даляраў супраць 80,5 млн. даляраў на пачатак года.

Пры гэтым варта ўлічваць, што мінулы перыяд 2009 года суправаджаўся запазычаннямі Беларусі на знешніх рынках, а таксама іншымі паступленнямі на суму звыш 3,5 млрд. даляраў ЗША.

У прыватнасці, краіна атрымала 2 млрд. 166,6 млн. даляраў крэдытных сродкаў МВФ у межах праграмы stand‑by.

Апрача таго, у лютым Беларусь атрымала 625 млн. даляраў ад продажу долі акцый ААТ «Белтрансгаз», у сакавіку — чарговы транш расійскага крэдыту ў 500 млн. даляраў ЗША. Вядома таксама, што ў лютым—сакавіку «Газпром» ажыццявіў перадаплату за транзіт газу па тэрыторыі краіны ў 2009 годзе ў 250 млн. даляраў.

Паводле прагнозаў Нацбанка, на пачатак 2010 года золатавалютныя рэзервы Беларусі плануюцца на ўзроўні 4,8 млрд. даляраў ЗША.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У асноўным павелічэнне актываў адбылося дзякуючы росту запасаў золата.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика