Справу Асіпенкі‑Аўтуховіча працягнулі яшчэ на месяц
08.12.2009 16:02
—
Новости Общества
|
Расследаванне крымінальнай справы жыхароў Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі працягнулі да 8 студзеня 2010 года. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. «Расследаванне, як вядома, завершанае, але яго фармальна працягнулі, каб абвінавачаныя далей знаёміліся з матэрыяламі справы. Паводле маіх звестак, пакуль вывучана толькі трэцяя частка», — кажа Алег Воўчак. Крымінальная справа складаецца з 17 тамоў. Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту супраць высокапастаўленых чыноўнікаў і нанясенні шкоды маёмасці міліцыянта ды інспектара падатковай службы. Сваёй віны абвінавачаныя не прызнаюць і тлумачаць пераслед помстай за антыкарупцыйную дзейнасць. Праваабаронцы і апазіцыйныя палітыкі ў Беларусі патрабуюць вызвалення Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, якіх лічаць ахвярамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Юры Лявонаў былі арыштаваныя 8 лютага. У канцы жніўня Юрыя Лявонава вызвалілі, зняўшы з яго ўсе абвінавачанні. Юрый Лявонаў шмат разоў заяўляў, што калі працэс над Аўтуховічам і Асіпенкам будзе адкрытым, усім стане відавочна, што справа супраць іх сфальшаваная. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расследаванне крымінальнай справы жыхароў Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі працягнулі да 8 студзеня 2010 года. Пра гэта паведаміў праваабаронца...
|
|