Мiншчына 8 снежня
08.12.2009 19:15
—
Новости Общества
|
![]() Новых кіраўнікоў раёнаў прадставілі ў вобласці Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Уладзіміра Даманеўскага старшынёй Слуцкага райвыканкама, а Вячаслава Пахольчыка – Уздзенскага. Так, Уладзімір Даманеўскі на пасадзе змяніў Аляксадра Драко. Новы кіраўнік Слуцкага раёна раней працаваў у галоўным упраўленні арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама, затым у абласным камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання. Непасрэдна перад прызначэннем – у Апараце Савета Міністраў. Вячаслаў Пахольчык – да прызначэння старшынёй Уздзенскага райвыканкама – працаваў начальнікам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка агракамбіната «Сноў». А потым – дырэктарам гаспадаркі «Новае жыццё» Нясвіжскага раёна. Прадстаўляючы новых старшыняў, губернатар Леанід Крупец нагадаў, што перад мясцовай вертыкаллю кіраўніцтвам дзяржавы пастаўлена задача поўнага выканання праграмы адраджэння і развіцця вёскі.
Адмена абмежаванняў на гандлёвыя надбаўкі не прывяла да істотнага павышэння цэнаў у рэгіёнах Пра гэта гавораць спецыялісты па выніках маніторынгу за месяц. Адмысловае пастанаўленне Міністэрства эканомікі прыняло ў канцы кастрычніка. Гэты крок быў прадыктаваны лібералізацыяй. І накіраваны ён быў не столькі на павелічэнне коштаў, а перш за ўсё на заахвочванне здаровай канкурэнцыі паміж вытворцамі. Між тым, у краіне зацверджаны спіс тавараў першай неабходнасці, на якія цэннік ні ў якім разе не «папаўзе». Вытворчасць сельгастэхнікі па праграме імпартазамяшчэння нарошчваюць на Міншчыне Так, на адным з прадпрыемстваў прысталічча наладзілі выпуск машын па ўнясенні угнаенняў. Агрэгат называецца «Раса», а нагадвае самалёт. Праз спецыяльныя «крылы» распрысквае вадкасць. Адметна, што і ў сельгасавіяцыі з выкарыстаннем новай машыны неабходнасць адпадзе. «Раса» здольна апрацаваць самыя забалочаныя ўчасткі. Ужо выпушчана 150 агрэгатаў, якія паспяхова прайшлі «выпрабаванне полем». Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху да большай уважлівасці ў сувязі з пагаршэннем надвор'я Мокры снег, галалёд і воблачнасць ускладняюць сітуацыю. Неспрыяльныя ўмовы справакавалі аварыю ў Лагойскім раёне. Там вадзіцель выехаў на сустрэчную, пры хуткасці і на заснежанай дарозе не змог утрымаць руль і сутыкнуўся з іншым аўтамабілем. На шчасце, абыйшлося без ахвяраў. Пацярпела пасажырка — з пераломам яна зараз у лякарні.
Міжнародны праект па захаванні экалогіі і традыцый рэалізуюць пры падтрымцы ААН у Капыльскім раёне Мясцовы калядны абрад «Цары», які нядаўна ўвайшоў у спіс помнікаў ЮНЕСКА, стане першай славутасцю турыстычнай сцежкі. Спецыяльна для гасцей адчыніць дзверы Семежаўскі цэнтр ткацтва. Ганаровае месца — і дому-музею героя Беларусі, знакамітага аўтаканструктара Міхаіла Высоцкага. У межах праекта школьнікі будуць займацца краязнаўствам, а мясцовыя ўлады – добраўпарадкаваннем і развіццём інфраструктуры.
Архівы Радзівілаў і Нясвіжскую калекцыю кніг уключылі ў сусветны рэгістр ЮНЕСКА «Памяць свету» Урачыстае ўручэнне сертыфікатаў зладзілі ў цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа. У радзівілаўскіх архівах – як дзяржаўныя дакументы, так і прыватнае ліставанне. Усяго ў рэгістры «Памяць свету» — каля 200 аб'ектаў нематэрыяльнай спадычыны. Там і брытанская Вялікая хартыя вольнасцяў, і гераічны эпас «Песнь пра Нібелунгаў», і архівы Лігі нацый. Цяпер вось – яшчэ і «беларускія каштоўнасці».
Дзед Мароз чакае ў госці ў Налібокскай пушчы Рэзідэнцыю галоўнага навагодняга персанажа адкрываюць на Міншчыне. Пра гэта расказалі ў абласным упраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму напярэдадні выязднога пасяджэння. Чыноўнікі будуць абмяркоўваць навагоднія турмаршруты. Адмысловыя праграмы прапануюць у кожным раёне. Гасцей чакаюць князь Вітаўт, Святы Мікалай, паўстануць рыцары сярэднявечча. Адметна, што турыстычная галіна на Міншчыне паступова набірае абароты. Так, з пачатку года ў вобласці план па аказанні турпаслуг выканалі на 95%. «Нагнаць» рэшту плануюць менавіта за кошт навагодніх праграм і маршрутаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новых кіраўнікоў раёнаў прадставілі ў вобласціПрэзідэнт даў згоду на прызначэнне Уладзіміра Даманеўскага старшынёй Слуцкага райвыканкама, а Вячаслава... |
|