ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

09.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барак Абама рэзка губляе сiмпатыi амерыканцаў

Пра гэта сведчаць вынiкi апытання, якое правялi тэлекампанiя CNN i даследчыцкая служба Opinion Research.

Паводле атрыманых звестак, дзейнасць першага цемнаскурага прэзiдэнта Злучаных Штатаў сёння ўхваляюць 48 працэнтаў амерыканцаў. Эксперты адзначаюць, што ў лiстападзе гэтага года работу кiраўнiка Белага дома ўхвалялi 55 працэнтаў суайчыннiкаў. У снежнi ж аб сваiм негатыўным стаўленнi да дзейнасцi Барака Абамы на пасадзе кiраўнiка дзяржавы заявiла палова рэспандэнтаў. Паводле меркавання сацыёлагаў, у асноўным знiжэнне папулярнасцi прэзiдэнта адбываецца на фоне дрэннага стану амерыканскай эканомiкi i высокага ўзроўню беспрацоўя.

Расiяне адмаўляюцца набываць пiратэхнiку

Жыхары краiны перасталi купляць пiратэхнiку. Як лiчаць спецыялiсты, адмова ад набыцця феерверкаў, салютаў i iншых падобных вырабаў звязаная з апошнiмi падзеямi ў Пермi, дзе ў начным клубе ў ноч на 5 снежня адбыўся пажар, у вынiку якога загiнулi 118 чалавек.

Чакаецца, што попыт на пiратэхнiку будзе працягваць знiжацца. Цяпер у краiне праводзяцца праверкi пiратэхнiчных складоў i фiрмаў, якiя займаюцца рэалiзацыяй падобнай прадукцыi. Адразу пасля пажару ў клубе "Кульгавы конь" генеральны пракурор РФ Юрый Чайка распарадзiўся правесцi ва ўсiх клубах, крамах i складах праверкi i высветлiць, цi выконваюцца ўмовы захоўвання пiратэхнiкi. Неўзабаве пасля трагiчных падзей кiраўнiк МНС РФ Сяргей Шойгу прыняў рашэнне адхiлiць ад працы семярых службовых асобаў Дзяржпажарнагляда па Пермскiм краi.

У Багдадзе загiнулi больш як 100 чалавек

Пры падрывах некалькiх замiнiраваных аўтамабiляў, якiя адбылiся ў Багдадзе ў аўторак, загiнуў па меншай меры 101 чалавек, колькасць параненых перавысiла 180 чалавек.

Мэтай першага выбуху быў палiцэйскi патруль у раёне Эд-Дора. Машына падарвалася каля будынка Тэхналагiчнага ўнiверсiтэта, пры гэтым загiнулi сама меней 12 студэнтаў. Праз некалькi хвiлiн былi падарваныя яшчэ чатыры аўтамабiлi. Замiнiраваныя машыны знаходзiлiся побач з мiнiстэрствам унутраных спраў, мiнiстэрствам працы i паблiзу буйнога рынку ў цэнтры Багдада.

136 журналiстаў ва ўсiм свеце знаходзяцца ў турмах

Камiтэт па абароне журналiстаў прадставiў даклад, у якiм палiчыў, колькi супрацоўнiкоў СМІ знаходзяцца ў турмах па ўсiм свеце. Паводле звестак на 1 снежня, iх налiчваецца 136, што на 11 чалавек больш, чым летась.

Больш за ўсё журналiстаў сядзiць у Кiтаi (24 чалавекi), Iране (23 чалавекi) i на Кубе (22 чалавекi). У пяцёрку лiдараў таксама ўвайшлi Эрытрэя (19 вязняў) i М'янма (дзевяць чалавек). Усяго ў дакладзе згадваюцца 26 дзяржаў.

У Вялiкабрытанii ў продаж паступiлi штучныя пальцы

Брытанская кампанiя Touch Bionics, якая спецыялiзуецца на распрацоўцы высокатэхналагiчных пратэзаў, выпусцiла ў продаж прыладу ProDigits. Бiянiчныя пальцы пратэза здольныя здзяйсняць тонкiя, дакладныя i разнастайныя рухi, якiя максiмальна адпавядаюць функцыям пальцаў чалавечай рукi.

Сёння ProDigits паспяхова выкарыстоўваецца некалькiмi пацыентамi, у якiх пальцы адсутнiчаюць з прычыны прыроджаных дэфектаў, траўмаў, ампутацый i гэтак далей. Упершыню за доўгiя гады выпрабавальнiкi ProDigist атрымалi магчымасць карыстацца аўтаручкай, нажнiцамi, друкаваць на клавiятуры, i нават гуляць у камп'ютарныя гульнi. Памер i форма кожнай прылады ProDigits падбiраецца iндывiдуальна, у залежнасцi ад памеру i формы пашкоджанай канечнасцi пацыента. Кiраванне бiянiчным пратэзам можа ажыццяўляцца двума спосабамi. Для хворых, у якiх захаваўся хоць бы адзiн палец, якi функцыянуе, кiраванне ажыццяўляецца праз пульт кiравання, размешчаны на далонi. Калi такой магчымасцi няма, каманды могуць успрымацца сэнсарамi, якiя счытваюць электрычную актыўнасць мышцаў далонi або перадплечча. Арыенцiровачны кошт аднаго пратэза ProDigits складае ад 35 да 45 тысяч фунтаў стэрлiнгаў (38,6—49,6 тысячы долараў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барак Абама рэзка губляе сiмпатыi амерыканцаў Пра гэта сведчаць вынiкi апытання, якое правялi тэлекампанiя CNN i даследчыцкая служба Opinion Research. Паводле атрыманых звестак, дзейнасць першага цемнаскурага прэзiдэнта Злучаных Штатаў сёння ўхваляюць 48 працэнтаў амерыканцаў. Эксперты адзначаюць, што ў лiстападзе гэтага года работу кiраўнiка Белага дома ўхвалялi 55 працэнтаў суайчыннiкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика