Мужчыны — справа, жанчыны — злева
09.12.2009
—
Новости Общества
|
У культуры ўсходнiх славян асаблiвая роля i надзвычайная павага да стала былi выклiканы яшчэ i тым, што ў некаторых абрадах ён быццам надзяляўся паўнамоцтвамi старэйшыны роду, якi ведаў усе правiлы паводзiнаў у выключных па сваёй значнасцi рытуальных сiтуацыях. Складваецца ўражанне, быццам стол не проста аказваўся ў цэнтры святочнай прасторы, а непасрэдна сам быў цэнтрам сялянскага сусвету, вакол якога разгортвалася сакральная падзея. За святочным сталом (на вяселлi, хрэсьбiнах, улазiнах) муж i жонка павiнны былi абавязкова садзiцца побач, што павiнна было сiмвалiзаваць непарушнае адзiнства заручанай пары. Старыя людзi вучаць: каб пражыць жыццё ў любовi i павазе адно да аднаго, сужэнцы не павiнны садзiцца цераз вугал стала (вугал, як i нож, здольны толькi падзяляць) або так, каб памiж iмi сеў нехта чужы, а таксама не садзiцца за розныя сталы, каб памiж iмi быў стык двух сталоў. Асаблiва недаравальна, калi ў такое становiшча трапляюць толькi што заручаныя пары (садзяцца за розныя сталы). "Памiнальны" ("жалобны") стол быў выключэннем з агульнапрынятых нормаў звычайных i святочных паводзiнаў i вымагаў асаблiвага стаўлення да сябе. Усё, што было з iм звязана: i характар паводзiнаў людзей, i асаблiвасцi сервiроўкi, i комплекс страў, якiя гатавалi для памiнальнай трызны — мела супрацьлеглую накiраванасць у параўнаннi з вясельным або радзiнным сталом i абрадамi. На памiнальны стол абрус засцiлалi левым бокам, а муж i жонка садзiлiся цераз стол — адно насупраць аднаго. Акрамя таго, што мужчыны садзiлiся ўздоўж правага краю стала, а жанчыны злева, за памiнальным сталом жорстка прытрымлiвалiся яшчэ аднаго правiла: старэйшыя першымi заходзiлi за стол, а блiжэй да парога рассаджвалiся маладзейшыя члены роду або вясковай абшчыны. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У культуры ўсходнiх славян асаблiвая роля i надзвычайная павага да стала былi выклiканы яшчэ i тым, што ў некаторых абрадах ён быццам надзяляўся паўнамоцтвамi старэйшыны роду, якi ведаў усе правiлы паводзiнаў у выключных па сваёй значнасцi рытуальных сiтуацыях. Складваецца ўражанне, быццам стол не проста аказваўся ў цэнтры святочнай прасторы, а непасрэдна сам быў цэнтрам сялянскага сусвету, вакол якога разгортвалася сакральная падзея.
|
|