АБЗАЦ
09.12.2009
—
Новости Общества
|
За апошнiя 30 гадоў лiк выпадкаў анкалагiчных захворванняў вырас амаль у 4 разы, паведамiў учора ў Мiнску на мiжнародным семiнары "Прафiлактыка i скрынiнг ракавых захворванняў у Беларусi" галоўны пазаштатны анколаг Мiнiстэрства аховы здароўя, намеснiк дырэктара РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii Сяргей Красны. Калi ў 70-х гадах дыягназ "рак" у дзень ставiўся ў 38 выпадках, то ў 2008-м — ужо ў 111. Усяго за гэтыя гады зафiксавана больш за мiльён захварэлых на злаякасныя новаўтварэннi. Група зладзеяў, якiя займалiся крадзяжамi ў катэджах, затрымана ў Заслаўi. Супрацоўнiкi мiлiцыi з выкарыстаннем службова-вышуковага сабакi затрымалi траiх мясцовых жыхароў, адзiн з якiх з'яўляецца прафесiйным альпiнiстам, па падазрэннi ў крадзяжы матэрыяльных каштоўнасцяў з катэджа, якi будуецца. У ходзе расследавання ўстаноўлена, што гэтыя ж маладыя людзi з 12 па 20 лiстапада ўчынiлi крадзяжы ў дзесяцi дамах, якiя будуюцца ў Заслаўi i сумежных пасёлках. Супрацоўнiкi МНС сумесна з выратавальнiкамi на вадзе выратавалi ў Рагачоўскiм раёне жанчыну 1958 г.н., якая вярталася з працы па рацэ Друць на аднамеснай вёславай лодцы. Жанчына рэгулярна карыстаецца такiм нетрадыцыйным спосабам дабрацца да месца працы. Увечары 7 снежня з-за дрэннай бачнасцi яна страцiла арыентацыю на мясцовасцi, спалохалася i пазванiла знаёмаму з просьбай аб дапамозе. Той пазванiў у мiлiцыю, адтуль — выратавальнiкам i медыкам. Неадкладна былi арганiзаваныя выратавальныя работы, i хутка жанчыну выявiлi на рацэ каля вёскi Каласы. Яе даставiлi на бераг i шпiталiзавалi з дыягназам "пераахаладжэнне". Інспектар дарожна-паставой службы загiнуў у ДТЗ у Гродне. На аўтамабiлi ён ехаў да месца здарэння. Папярэдне ўстаноўлена, што iнспектар для таго, каб пазбегнуць сутыкнення з iншым транспартам, зрабiў манеўр, i ў вынiку сутыкнуўся з дрэвам, аўтамабiль перакулiўся i з'ехаў у кювет. Крымiнальная справа па артыкуле "Катаванне" распачатая ў дачыненнi да двух жыхароў Чачэрска, 20 i 24 гадоў, якiя, збiўшы 30-гадовага жыхара горада, прывязалi яго да аўтамабiля i працягнулi па грунтавой дарозе. Маладыя людзi на аўтамабiлi "Фальксваген" заехалi да мужчыны позна ўвечары пасля дыскатэкi. Пабiўшы гаспадара, яго закiнулi ў багажнiк i вывезлi за горад. Там, яшчэ раз прымянiўшы сiлу, прывязалi яго нагамi да аўтамабiля i працягнулi некалькi метраў па дарозе, пасля чаго пакiнулi сваю ахвяру i знiклi. Пацярпеламу прычыненыя нязначныя пашкоджаннi. Пры вяртаннi ў горад зламыснiкi не справiлiся з кiраваннем i ўрэзалiся ў паркан. Iх затрымалi, абодва былi п'яныя. ПОЎНЫ АБЗАЦ У бразiльскiм горадзе Сан-Паулу злачынцы вырылi тунэль даўжынёй 100 метраў i вынеслi са сховiшча адной з кампанiй каля $6 млн. Як стала вядома палiцыi, зламыснiкi прымеркавалi рабаванне да вынiкаў апошняга тура чэмпiянату краiны па футболе, да якога была прыкаваная ўвага ўсiх бразiльцаў. Па словах ахоўнiка, у меркаваны час рабавання ён чуў падазроныя гукi, аднак прыняў iх за гукi феерверкаў, якiя наладжвалi футбольныя фанаты. Зладзеi арандавалi дом, з якога яны пачалi рыць падкоп да сховiшча, чатыры месяцы таму.У Канатопе Сумскай вобласцi загiнуў 25-гадовы студэнт Кiеўскага полiтэхнiчнага iнстытута ў вынiку выбуху ў яго кватэры невядомага хiмiчнага рэчыва. Пакуль не вызначана, якое менавiта рэчыва прывяло да выбуху. Як высветлiла следства, студэнт акунуў жавальную гумку ў нейкi хiмiчны рэактыў, магчыма, уласнага прыгатавання. Калi ён паспрабаваў пажаваць "эксперыментальную" жвачку, яна ўзарвалася, i студэнт загiнуў. yКiтайская дарожная палiцыя затрымала ў правiнцыi Хэнань кiроўцу грузавiка, якi праехаў некалькi соцень кiламетраў з кардонам замест лабавога шкла. Кiроўца трапiў у ДТЗ, у вынiку якога грузавiк застаўся без лабавога шкла. Замест таго, каб парамантаваць машыну, уладальнiк замянiў шкло кардонам i паехаў далей. Палiцыя звярнула на яго ўвагу толькi праз некалькi дзён. Паведамляецца, што калi на дарозе былi iншыя машыны, кiтаец высоўваўся праз акно бакавых дзвярэй, каб iх бачыць. У астатнi час кiроўца глядзеў на дарогу праз маленькiя дзiрачкi, зробленыя ў кардоне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бразiльскiм горадзе Сан-Паулу злачынцы вырылi тунэль даўжынёй 100 метраў i вынеслi са сховiшча адной з кампанiй каля $6 млн. Як стала вядома палiцыi, зламыснiкi прымеркавалi рабаванне да вынiкаў апошняга тура чэмпiянату краiны па футболе, да якога была прыкаваная ўвага ўсiх бразiльцаў. Па словах ахоўнiка, у меркаваны час рабавання ён чуў падазроныя гукi, аднак прыняў iх за гукi феерверкаў, якiя наладжвалi футбольныя фанаты. Зладзеi арандавалi дом, з якога яны пачалi рыць падкоп да сховiшча, чатыры месяцы таму.
|
|