Таццяна Шапуцька паставіла рэктару БДУ ультыматум
10.12.2009 15:40
—
Новости Общества
|
Прэс-сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцька 3 снежня адлічылі з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Яна навучалася на 2-м курсе юрыдычнага факультэту па спецыяльнасці «юрыст палітолаг». Прычынай адлічэння сталі пропускі заняткаў (Таццяна брала ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці ў Бруселі). 7 снежня актывісты моладзевых дэмакратычных арганізацый распачалі збор подпісаў у абарону Таццяны Шапуцькі. За два дні падпісаліся больш за 300 студэнтаў. Калі рэктар БДУ не адклікае свой загад пра адлічэнне Таццяна будзе спрабаваць аднавіцца праз суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інтэрв’ю з прэс-сакратаром Маладога фронту пра адлічэнне. |
|