Беларусь і Расія дамовілася аб пераходзе на роўнадаходныя цэны на газ з 2014—2015 года
11.12.2009 13:08
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў журналістам 11 снежня ў Мінску першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі ўчорашніх перамоваў у рамках Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Паводле словаў Сямашкі, яму і віцэ‑прэм’еру РФ Ігару Сечыну даручана да канца гэтага года ўрэгуляваць адносіны дзвюх краін у газавай сферы. «Ёсць разуменне таго, што трэба знайсці кампраміс для таго, каб рэалізаваць прынцып сінхроннага выхаду на прынцып роўнапрыбытковасці да 2014‑2015 годзе», ‑‑ сказаў Сямашка. Ён мяркуе, што перамовы будуць няпростымі. Разам з тым віцэ‑прэм’ер падкрэсліў: «Прынамсі, такая добрая воля і з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, і з боку прэм’ер‑міністра Уладзіміра Пуціна на сустрэчы была выказаная». Нагадаем, згодна з кантрактам паміж ААТ «Газпром» і ААТ «Белтрансгаз» ад 31 снежня 2006 года Беларусь павінна была выйсці на ўзровень цаны на газ, роўнадаходныя з пастаўкамі ў Еўропу, з 2011 года. З 2011 года на роўнадаходныя ўзровень аплаты газу планавала выйсці і сама Расія. Аднак ва ўмовах глабальнага фінансава‑эканамічнага крызісу расійскі ўрад адкладае ўвядзенне роўнапрыбытковасці коштаў на ўнутраным рынку. Гэта дало Мінску падставу настойваць на захаванні льготных цэнаў на газ, т. к. Беларусь і Расія з’яўляюцца часткамі Саюзнай дзяржавы. У 2009 годзе сярэдняя цана на газ для Беларусі складае 146 даляраў за тысячу кубаметраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў журналістам 11 снежня ў Мінску першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі ўчорашніх перамоваў у рамках Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
|
|