Дэпутаты пагадзіліся з новымі правіламі праслухоўвання тэлефонаў і ператрусаў. 21.by

Дэпутаты пагадзіліся з новымі правіламі праслухоўвання тэлефонаў і ператрусаў

11.12.2009 20:31 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні змены і дапаўненні ў некаторыя законы, што тычацца ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю.

Падчас абмеркавання гэтага дакумента ў першым чытанні 4 снежня ў дэпутатаў узніклі пэўныя сумневы, бо Закон дазваляе старшыні КДБ Беларусі, міністру унутраных спраў і кіраўніку дэпартамента фінансавых расследаванняў без санкцыі пракурора праводзіць ператрусы, праслухоўванне тэлефонаў і г д.

Старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі казаў, што гэтыя сумневы былі знятыя на пашыраным пасяджэнні Камісіі са спецыялістамі ў галіне барацьбы са злачыннасцю. Гэтае пасяджэнне адбылося паміж разглядам дакументаў у першым і другім чытанні. Магчыма, таму ніякіх прапаноў ад дэпутатаў пасля першага чытаньня, сказаў спадар Гумінскі — не паступала.

Пасля таго як усе 97 дэпутатаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні, выказаліся за прыняцце гэтага дакумента, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што гэты закон выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве.

Таму ён прапанаваў праз нейкі час прааналізаваць выкананне гэтага дакумента. «Трэба будзе паглядзець, колькі такіх дакументаў падпісалі старшыня КДБ, міністр унутраных спраў, кіраўнік дэпартамента фінансавых расследаванняў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні змены і дапаўненні ў некаторыя законы, што тычацца ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю.Падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика