Франака Вячорку выпісалі са шпіталя
14.12.2009 14:41
—
Новости Общества
|
Франак паведаміў, што за той час, пакуль ён лячыўся ў шпіталі, яму паставілі дыягназ «гіпэртэнзія 2‑й ступені з рызыкай трэцяй ступені». З такой хваробай служыць у войску забаронена. Паводле самога салдата, днямі яго павінны былі прызнаць непрыдатным да службы ў войску. Аднак 14 снежня доктар cказала Вячорку, што яго тэрмінова выпісваюць. Менавіта на панядзелак была запланаваная кансультацыя з кардыёлягам, які праводзіць абследаваньне сардэчна‑сасудзіcтай сістэмы Франака. Хлопец паведаміў, што ў медыцынскай картцы яму адмянілі тыя дыягназы, якія паставілі ў часе абследаваньня, і тэрмінова накіравалі ў вайсковую частку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Франак паведаміў, што за той час, пакуль ён лячыўся ў шпіталі, яму паставілі дыягназ «гіпэртэнзія 2‑й ступені з рызыкай трэцяй ступені». З такой хваробай служыць...
|
|