Мартынаў наведае Аўстрыю
15.12.2009 11:08
—
Новости Общества
|
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў 17 снежня наведае Аўстрыю з рабочым візітам. Як паведамляе прэс‑служба Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі, беларускі міністр правядзе перамовы з аўстрыйскім калегам Міхаэлем Шпіндэлегерам. У прэс‑службе МЗС Беларусі пакуль не паведамляюць пра падрабязнасці візіту. У студзені 2004 года Аўстрыю з рабочым візітам наведала беларуская дэлегацыя на чале з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім. У верасні 2009 года адбыўся рабочы візіт у Мінск генеральнага сакратара Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Йаханеса Кюрле. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў 17 снежня наведае Аўстрыю з рабочым візітам.Як паведамляе прэс‑служба Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і... |
|