Мемарыял памяці герояў Першай сусветнай будзе створаны ў Смаргоні
15.12.2009 17:24
—
Новости Общества
|
Мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны будзе створаны ў 2010 году ў Смаргоні, паведамілі ў Смаргонскім райвыканкаме. Асноўная частка комплексу размесціцца ў парку Перамогі раённага цэнтра. Вакол цэнтральнай кампазіцыйнай часткі — шматметровага бронзавага «Крылатага генія салдацкай славы» — будзе разбіта алея. Дапоўняць кампазіцыю дзве бронзавыя скульптуры салдата і ўцекача. А ў канцы алеі будзе знаходзіцца камень з тэкстам звароту да нашчадкаў. На вуліцах горада ўсталююць дзевяць памятных знакаў, на якіх будзе тэкст з рэльефамі, якія адлюстроўваюць падзеі, што адбываліся менавіта на гэтым участку фронта. Яшчэ адна частка мемарыяла размесціцца ля заходніх межаў Смаргоні, ля аўтамагістралі Мінск — Вільня, дзе захаваліся 12 нямецкіх бетонных дотаў. Лагічным завяршэннем мемарыяла стане скульптура «Праклён вайне». Бронзавага салдата, які ўваткнуў багнет у зямлю і які ўзняў рукі да неба, усталююць на ўскраіне Смаргоні, у кірунку вёскі Солы. Месца абрана не выпадкова, бо менавіта ў Солах было падпісана перамір’е ў Першай сусветнай вайне. Фінансаванне маштабнага праекта ажыццяўляецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. На гэтыя мэты вылучана Br1,8 млрд. Творчая група скульптараў ужо вырабіла галоўныя скульптурныя постаці (у гліне, у натуральную велічыню). Гэта праца ўхвалена Рэспубліканскай мастацка‑экспертнай радай па манументальным і манументальна‑прыкладным мастацтве. Да канца года скульптуры неабходна адліць у бронзе. А адмыслоўцы інстытута «Гродногражданпроект» пачалі распрацоўваць праектна‑каштарысную дакументацыю для ўзвядзення мемарыяльнага комплексу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны будзе створаны ў 2010 году ў Смаргоні, паведамілі ў Смаргонскім райвыканкаме.Асноўная частка...
|
|