ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
22.12.2009
—
Новости Общества
|
Амерыканскiх салдат у Іраку
будуць судзiць за... цяжарнасць
Адзiн з амерыканскiх вайсковых начальнiкаў у Iраку ўключыў цяжарнасць у спiс прычын для аддання вайскоўца пад суд трыбунала. Правiла, усталяванае генералам Энтанi Кукола, распаўсюджваецца як на жанчын-вайскоўцаў, так i на вiнаватых у цяжарнасцi вайскоўцаў-мужчын. У Еўропе з-за снегападаў i марозу загiнулi 39 чалавекУ Еўропе з-за нiзкай тэмпературы i багатых снегападаў загiнулi 39 чалавек, перадае BBС Nеws. Асноўная колькасць загiнулых прыпадае на Польшчу, дзе ахвярамi маразоў сталi як мiнiмум 15 чалавек. Большасць ахвяраў складаюць жабракi, а таксама людзi, якiя знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап'янення. Не абыходзяцца без ахвяраў і шматлiкiя ДТЗ, якiя сталi следствам снегападаў. Юшчанка абвiнавацiў Цiмашэнку ў крадзяжы шасцi мiльярдаў грыўняўПрэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка абвiнавацiў прэм'ер-мiнiстра Юлiю Цiмашэнку ў выкарыстаннi сродкаў Дзяржказначэйства на патрэбы яе перадвыбарнай кампанii, паведамляе Zахid.nеt. Паводле словаў кiраўнiка дзяржавы, ён ужо даручыў генеральнаму пракурору Аляксандру Мядзьведзьку правесцi расследаванне гэтай справы. Юшчанка заявiў, што ўрадавыя сродкi i сродкi мясцовых бюджэтаў на рахунку Дзяржказначэйства складаюць суму ў 1,8 мiльярда грыўняў, у тым лiку сродкi мясцовых бюджэтаў — 8 мiльярдаў. "Я растлумачу, як гэта можна прачытаць: урадам былi выкрадзеныя сродкi мясцовага самакiравання — рознiца памiж 8 i 1,8 мiльярда грыўняў — гэта значыць прыблiзна 6 мiльярдаў грыўняў сродкаў мясцовых бюджэтаў забрана на фiнансаванне патрэбаў урада", — сказаў Юшчанка. Пры гэтым прэзiдэнт дадаў, што гэтыя грошы iдуць на фiнансаванне перадвыбарных праграм Цiмашэнкi: "Юлiя Уладзiмiраўна ездзiць па краiне, як Снягурка. Тут патрацiла 50 мiльёнаў, тут кватэры раздае, тамака завезла кiтайскiя аўтобусы для школы — вось i ўсе шэсць мiльярдаў". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юшчанка абвiнавацiў Цiмашэнку ў крадзяжы шасцi мiльярдаў грыўняў Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка абвiнавацiў прэм'ер-мiнiстра Юлiю Цiмашэнку ў выкарыстаннi сродкаў Дзяржказначэйства на патрэбы яе перадвыбарнай кампанii, паведамляе Zахid.nеt. Паводле словаў кiраўнiка дзяржавы, ён ужо даручыў генеральнаму пракурору Аляксандру Мядзьведзьку правесцi расследаванне гэтай справы. Юшчанка заявiў, што ўрадавыя сродкi i сродкi мясцовых бюджэтаў на рахунку Дзяржказначэйства складаюць суму ў 1,8 мiльярда грыўняў, у тым лiку сродкi мясцовых бюджэтаў — 8 мiльярдаў.
|
|