POSTfactum. 21.by

POSTfactum

23.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Той, хто выглядае маладзей сваiх гадоў, можа пражыць вельмi доўга

Як перадае ВВС, да такiх высноў прыйшлi дацкiя вучоныя, якiя параўналi 390 пар двайнят. Усе фатаграфii былi зроблены, калi iм было па 70-80 цi нават 90 гадоў.

Даследчыкi прасiлi людзей розных прафесiй адгадаць узрост двайнят па прадастаўленых фатаграфiях. Як высветлiлася, тыя з двайнят, якiя выглядалi маладзейшымi на фота, звычайна жылi даўжэй, чым iх браты i сёстры. Вучоныя знайшлi i верагодную бiялагiчную прычыну, якая тлумачыць такi вынiк. Ключавыя фрагменты ДНК, так званыя целамеры, якiя адказваюць за здольнасць клетак да ўзнаўлення, вызначаюць i тое, наколькi молада выглядае iх уладальнiк. Лiчыцца, што кароткiя целамеры ўказваюць на хутчэйшае старэнне i могуць быць звязаны з некаторымi захворваннямi. У двайнят, якiя прымалi ўдзел у даследаваннi, даўжэйшымi целамерамi валодалi менавiта тыя, хто выглядаў маладзей.

На працягу сямi гадоў пасля заканчэння эксперыменту група даследчыкаў пад кiраўнiцтвам прафесара Унiверсiтэта Паўднёвай Данii Каарэ Крыстэнсена выявiла, што, чым большую рознiцу ва ўзросце давалi двайнятам апытаныя, тым большай была верагоднасць, што першым памрэ менавiта той з двайнят, якi выглядаў старэй. Цiкава, што вынiкi не паказалi нiякай залежнасцi ад узросту, полу цi прафесii апытаных. Паводле слоў прафесара Крыстэнсена, магчыма, людзi, якiя пражылi больш складанае жыццё, часцей памiраюць у маладзейшым узросце — цяжкае жыццё накладвае свой адбiтак на твары.

Брытанскi прафесар Цiм Спектар, якi праводзiў уласнае вывучэнне пар двайнят, пацвердзiў, што яго даследаванне паказвае аналагiчныя вынiкi. "Магчыма, на працягласць жыцця важнае значэнне мае камбiнацыя спадчынных прыкмет i навакольнага асяроддзя", — кажа ён. Ц. Спектар таксама адзначыў, што па знешнiм выглядзе людзi нядрэнна вызначаюць i ўзровень здароўя чалавека на той цi iншай фатаграфii, так што дактарам варта надаваць больш увагi знешнасцi сваiх пацыентаў.

Сiмпатычных супрацоўнiц службы судовых прыставаў Расii зробяць прынадамi для даўжнiкоў Служба судовых прыставаў пасля скандалу, звязанага з незаконным выкарыстоўваннем фатаграфiй дзяўчат-мадэляў для службовых мэт, вырашыла правесцi "работу над памылкамi", але ад самага метаду злову даўжнiкоў адмаўляцца не мае намер.

Каб пазбегнуць у будучынi розных непрыемных iнцыдэнтаў, служба судовых прыставаў збiраецца зараз выкарыстоўваць уласныя рэсурсы. Як стала вядома "Расiйскай газеце", ведамства збiраецца стварыць банк фатаграфiй сваiх сiмпатычных супрацоўнiц, i ўжо з iх дапамогай на законных падставах заваблiваць i прыцягваць да адказу даўжнiкоў.

Як паведамлялася раней, прыставы ў Iжэўску без ведама 26-гадовай масквiчкi Яны Кулiковай выкарыстоўвалi яе фатаграфiю, змясцiўшы яе ў сацыяльных сетках "Вконтакте.ру" i "Аднакласнiкi.ру". Ад iменi дзяўчыны аднаго даўжнiка-камерсанта, якi ўбачыў фатаграфiю i запрашэнне да сяброўства ў Iнтэрнеце, запрасiлi нiбы на спатканне ў рэстаран, дзе i арыштавалi за даўгi ягоны дарагi аўтамабiль. Такiм чынам за два месяцы пры дапамозе дзяўчыны, якая нiчога не падазравала, прыставы адлавiлi траiх даўжнiкоў, якiя ў агульнай складанасцi вярнулi дзяржаве каля 4 мiльёнаў рублёў.

Можа i да сёння працягвалася б гэтая iх iнiцыятыва, аднак Яна Кулiкова, выпадкова ўбачыўшы па тэлевiзары сюжэт пра поспехi ўдмурцкiх прыставаў, падала на iх у суд. Яна i просiць спагнаць у якасцi кампенсавання 5 млн рублёў. Як лiчаць спецыялiсты, судовыя прыставы перавысiлi свае службовыя паўнамоцтвы i парушылi права чалавека на абарону яго iзабражэння.

Расiянiну адмовiлi ў крэдыце з-за ўсмешкi ў пашпарце Маскоўскi банк адмовiўся выдаць крэдыт нейкаму Яўгену Бацiшчаву: прычынай адмовы стаў тварык з усмешкай (смайлiк), якую малады чалавек намаляваў у сваiм пашпарце ў графе "подпiс".

Як высветлiлася, юрысты банкаўскай установы спрачалiся — сапраўдны пашпарт з такiм подпiсам, цi не. Справа ў тым што нi ў адным законе выразна не прапiсана, якiм павiнен быць подпiс, пiша газета "Маскоўскi камсамолец".

Ва ўпраўленнi пашпартнай работы Федэральнай мiграцыйнай службы заключылi, што спрэчны малюнак "не можа з'яўляцца сродкам, якi iдэнтыфiкуе асобу ". Смайлiк, на думку супрацоўнiкаў мiграцыйнай службы, нельга атоеснiць з пэўнай асобай.

Тым часам мацi спадара Бацiшчава паведамiла журналiстам, што "сын ужо не першы раз ставiць смайлiкi на афiцыйныя дакументы". Паводле яе слоў, не так даўно ён распiсаўся тварыкам з усмешкай на даверанасцi на прыватызацыю кватэры. Нiякiх нараканняў незвычайны подпiс не выклiкаў.

"У законе прапiсана, што подпiс павiнен быць пастаўлена ў прысутнасцi iнспектара. А ўжо якiм ён будзе — вырашае кожны сам за сябе, — растлумачыў газеце супрацоўнiк ФМС Расii Сяргей Iваноў. — У мяне, напрыклад, быў выпадак, калi грамадзянка намалявала карону ў графе подпiсу. Зрэшты, калi падобны подпiс выклiкае сумненне, то можна пракансультавацца ў начальства. У выпадку яго пярэчання дакумент, вядома, прыйдзецца замянiць".

Сапраўднасць Турынскай плашчанiцы пад сумненнем пасля знаходкi ў iерусалiмскай пячоры Археолагi выявiлi ў Iерусалiме пахавальны пакроў, якi адносiцца да часоў распяцця Хрыста. Па iх меркаваннi, гэтая знаходка прымушае ўсумнiцца ў сапраўднасцi Турынскай плашчанiцы. Справа ў тым, што спосаб перапляцення i малюнак тканiны кардынальна адрознiваюцца ад палатна Турынскай плашчанiцы, паведамляе брытанская газета Daily Mail.

Радыёвугляродны аналiз i прадметы, знойдзеныя ў пячоры, не пакiдаюць сумнення ў тым, што пахаванне датуецца менавiта бiблейскiмi часамi. Палатно выраблена метадам простага двухбаковага перапляцення, а не дыяганальнага, як у Турынскай плашчанiцы, якое, як мяркуюць эксперты, з'явiлася не раней Сярэднiх вякоў. Iерусалiмская плашчанiца ўяўляе сабою не адзiнае палатно, як Турынская, яна зроблена з некалькiх частак з асобным кавалкам тканiны для галавы.

Пакроў быў знойдзены побач з чалавечымi астанкамi ў запячатанай камеры пахавальнай пячоры. Тэсты ДНК паказалi, што пахаваны тут чалавек памёр ад сухот, магчыма, менавiта таму яго пахавальная пячора была запячатана, што зрабiла магчымым захаванне палатна i нават валасы чалавека на працягу 2000 гадоў.

Паводле слоў кiраўнiка групы археолагаў, прафесара Шымона Гiбсана, Турынская плашчанiца не адпавядала апiсанням палесцiнскiх пахавальных практык I стагоддзя. "Наша пахавальнае паказвае, што асобныя пакровы для галавы i для цела былi распаўсюджанай практыкай. Наяўнасць асобнага полага для галавы мела вялiкае значэнне: iм закрывалi твар на той выпадак, калi чалавек насамрэч не памёр i ачуньваў — тады ён мог скiнуць тканiну з твару i паклiкаць на дапамогу. Такое даволi часта адбывалася ў старажытнасцi, тады ж не было адпаведнага медыцынскага абсталявання", — сказаў Гiбсан.

Паводле звычаю, сям'я наведвала магiлу на трэцi дзень пасля пахаванняў, каб праверыць, цi сапраўды iх сваяк памёр. Магчыма, мяркуе Гiбсан, менавiта гэты звычай ляжыць у аснове евангельскай гiсторыi пра тое, як вучнi Хрыста прыйшлi да яго магiлы на трэцi дзень пасля распяцця i знайшлi яе пустой.

Брытанцы вызначылi лепшую музыку для адыходу ў свет iншай: AC/DC i Сiнатра Памiраць, дык з песняй, упэўнены брытанцы. Паводле апытання, падрыхтаванага адной з кампанiй рытуальных паслуг, многiя жыхары Злучанага Каралеўства не супраць сысцi ў свет iншы пад гукi рок-музыкi: сярод фаварытаў — групы Queen i AC/DC.

Як высветлiлася падчас гэтага своеасаблiвага даследавання, песня Фрэнка Сiнатры i Шырлi Басi My Way з'яўляецца самым папулярным з музычных твораў, якiя выкарыстоўваюцца на пахаваннях. Акрамя таго, у пахавальны "чарт" патрапiлi такiя кампазiцыi, як Wind Beneath My Wings у выкананнi Бэцi Мiдлер i Селiн Дзiон, Time To Say Goodbye, выкананая Сарай Брайтман i Андрэа Бачэлi, i Angels Робi Уiльямса, адзначае агенцтва France Press.

У сур'ёзным пытаннi пахаванняў многiя брытанцы прытрымлiваюцца кансерватыўных поглядаў i жадаюць адысцi ў лепшы свет пад класiку — "Аве Марыю" Шуберта цi арыю прынца Калафа з оперы Пучынi "Турандот.

Значная частка рэспандэнтаў жадала б, каб на iх пахаваннях прагучала песня Highway to Hell аўстралiйскай рок-групы AC/DC, а таксама Another One Bites The Dust групы Queen i "Алiлуя" знакамiтага канадца Леанарда Коэна. Аднак некаторыя асаблiва эксцэнтрычныя грамадзяне Злучанага Каралеўства гатовыя адправiцца на той свет i пад вясёлыя музычныя тэмы з тэлеперадач — скажам, з "Шоў Бэнi Хiла" цi аўташоў Top Gear.

Па прозвiшчы "Гуантанама"... Жыхарка Саўдаўскай Аравii выявiла непрыемнае для сябе адкрыццё: муж за яе спiной называе яе "Гуантанама".

Жанчына высветлiла гэта, калi яе муж выйшаў па справах, забыўшы дома свой мабiльны тэлефон: у тэлефоннай кнiзе яна запiсана менавiта як "Гуантанама". Параўнанне з сумна вядомай турмой для тэрарыстаў на ваеннай базе ЗША на Кубе настолькi зняважыла жанчыну, што яна вырашыла неадкладна падаць на развод. Цiкава, што да таго гэта пара мiрна пражыла ў сумесным жыццi 17 год.

Як адрэагаваў муж пакрыўджанай жанчыны на тое, што яна хоча развесцiся, пакуль не паведамляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiмпатычных супрацоўнiц службы судовых прыставаў Расii зробяць прынадамi для даўжнiкоў Служба судовых прыставаў пасля скандалу, звязанага з незаконным выкарыстоўваннем фатаграфiй дзяўчат-мадэляў для службовых мэт, вырашыла правесцi "работу над памылкамi", але ад самага метаду злову даўжнiкоў адмаўляцца не мае намер.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика