Свяшчэннае свяціла. 21.by

Свяшчэннае свяціла

23.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

23.12.2009

Нашы продкі разглядалі сонца як сімвалічны цэнтр Сусвету. Дзякуючы сваім якасцям сонца стала сімвалізаваць жыццёвую моц і адвечную маладосць, страсць, мужнасць, веды і розум, уладу, справядлівасць, перамогу і славу. Лічылася, што даведацца праўду можна толькі “у ззянні сонца”.

Сонца заўсёды лічылася свяшчэнным. Сонца, месяц і зоркі былі першымі боствамі старажытных славян. Звяртацца да сонца дазвалялася толькі з дапамогай самых сакральных слоў, называючы яго чырвоным, чыстым, святым, добрым, праведным, боскім. На працягу стагоддзяў да сонца заўсёды ставіліся з выключнай павагай. У народным асяроддзі былі выпрацаваны пэўныя рэгламентацыі ў адносінах да свяціла: не станавіцца да сонца спінай нават у час працы; не пляваць ў бок сонца, інакш стане “поўная цемра”, не паказваць на сонца пальцам. Прысутнасць ці адсутнасць сонца на небе таксама рэгламентавалі паводзіны чалавека. Так, пасля захаду сонца з хаты нічога не выносілі, не аддавалі, не пазычалі, не пачыналі новы хлеб. Асабліва строга забаранялася пасля заходу сонца выносіць з хаты агонь. Лічылася, што пры парушэнні гэтых правіл сонца не будзе заглядаць у хату, а значыць, яе будуць абыходзіць поспех, дабрабыт, гаспадарка прыйдзе ў заняпад. Адсутнасць на небе свяціла дазваляла цёмным сілам праяўляць сваю актыўнасць. Таму пасля захаду сонца імкнуліся не працаваць, не вешалі на двары адзенне, не выносілі на двор маленькіх дзяцей, не хадзілі ў лазню, не купаліся ў рацэ. І раілі: “Калі сонейка зайшло, не распачынай ні з кім спрэчак”. Назіранні за сонцам дапамагалі прадказваць надвор’е:— з цёмных аблокаў сонца гляне з вялікім жарам — да навальніцы;— сонца парыць і цішыня ў паветры — да вялікай навальніцы і дажджу;— рознага колеру промні ад узыходзячага сонейка (жоўты, белы, зялёны ўсход) — да пахмурнага ці дажджлівага надвор’я;— калі круг вакол сонца цёмны, зімой — да сцюжы, летам — да дажджу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы продкі разглядалі сонца як сімвалічны цэнтр Сусвету. Дзякуючы сваім якасцям сонца стала сімвалізаваць жыццёвую моц і адвечную маладосць, страсць, мужнасць, веды і розум, уладу, справядлівасць, перамогу і славу. Лічылася, што даведацца праўду можна толькі “у ззянні сонца”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика