Смерць за праўду
23.12.2009 16:39
—
Новости Общества
|
Супраціўляцца крыўдзе і тыраніі трэба не толькі на палітычных акцыях, даводзіць трагічнае здарэнне ў Тэгеране. 26‑гадовы лекар Рамін Пурандарджані не хадзіў на дэманстрацыі, ён проста служыў тэрміновую ў іранскім войску. Яму давялося мець справу з скатаванымі арыштантамі з турмы Кяхрызак, што былі схопленыя на дэманстрацыях супраць фальшаваньня апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Іране. Рамін складаў пасведчаньні аб іх смерці і сумленна фіксаваў, што знаходзіў на целах — раны, пераломы. Яму не раз прапаноўвалі паправіць ў паперах прычыны смерці на «менінгіт» ды «сардэчную недастатковасць», папярэджвалі, пасадзілі на нейкі час у турму. Але Рамін адмовіўся нешта мяняць. На падставе медыцынскіх актаў і сведчанняў Раміна перад парламенцкай камісіяй следчыя прыйшлі да высновы, што затрыманыя дэманстранты ў Кяхрызаку загінулі менавіта ад катаванняў, а не ад хваробаў ці антысанітарыі. Адпаведная заява пра мардаванне людзей у Кяхрызаку колькі дзён таму ўскалыхнула ўсю краіну. 10 лістапада Рамін загінуў. Прычыны смерці афіцыйныя ўстановы ўжо колькі разоў змянілі — спачатку абвесцілі пра аўтакатастрофу, пасля пра самазабойства, зараз — пра атручанне. Цела смелага доктара сям’і не паказалі, а пахаванне адбылося ў прысутнасці гэбістаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супраціўляцца крыўдзе і тыраніі трэба не толькі на палітычных акцыях, даводзіць трагічнае здарэнне ў Тэгеране. Піша Сяргей Богдан. |
|