Першым пакупнiкам дома — спальны гарнiтур у падарунак
24.12.2009
—
Новости Общества
|
Арганiзацыямi, што ўваходзяць у склад канцэрна "Беллеспаперапрам", да канца года запланаваны i ўжо праводзяцца 12 рэкламных акцый з увядзеннем розных знiжак i ўручэннем падарункаў. Напрыклад, можна згадаць акцыю "Домабудаванне" ад ААТ "Гомельдрэў", калi першым дзесяцi пакупнiкам драўлянага каркаснага дома з максiмальнай камплектацыяй быў абяцаны спальны гарнiтур у падарунак. Да канца года гэты ж вытворца праводзiць рэкламную акцыю, калi на пэўныя мадэлi мэблi даюцца знiжкi да 20 працэнтаў ад рознiчнай цаны. ЗАТ "Маладзечнамэбля" праводзiць акцыю "Калядны падарунак". Пры рэалiзацыi мэблi па рознiчных цэнах даюцца наступныя знiжкi: пры набыццi пэўных вырабаў на суму ад 3 да 4,5 мiльёна рублёў — два працэнты, ад 4,5 да 6 мiльёнаў — тры працэнты i гэтак далей. ААТ "Фандок" праводзiць пераднавагоднюю рэкламную акцыю са знiжкамi i продажам у растэрмiноўку да шасцi месяцаў мэблi асобных серый i прадукцыi дрэваапрацоўкi. Скажам, на дзвярныя блокi — 10 працэнтаў, на хваёвы плiнтус — 25 працэнтаў, на мэблевы шчыт, сталярную плiту — на 20 працэнтаў, мэблю серыi "Лаба" — 20 працэнтаў, серыi "Фiерта" — ад 20 да 25 працэнтаў. ЗАТ Холдынгавая кампанiя "Пiнскдрэў" па 15 студзеня праводзiць "Калядна-навагоднi распродаж мэблi", калi знiжкi на корпусную мэблю складаюць да 40 працэнтаў, на мяккую — да 10—15 працэнтаў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзацыямi, што ўваходзяць у склад канцэрна "Беллеспаперапрам", да канца года запланаваны i ўжо праводзяцца 12 рэкламных акцый з увядзеннем розных знiжак i ўручэннем падарункаў. Напрыклад, можна згадаць акцыю "Домабудаванне" ад ААТ "Гомельдрэў", калi першым дзесяцi пакупнiкам драўлянага каркаснага дома з максiмальнай камплектацыяй быў абяцаны спальны гарнiтур у падарунак. Да канца года гэты ж вытворца праводзiць рэкламную акцыю, калi на пэўныя мадэлi мэблi даюцца знiжкi да 20 працэнтаў ад рознiчнай цаны. |
|