31 снежня Першы пакажа iнтэрнацыянальную Песню года. 21.by

31 снежня Першы пакажа iнтэрнацыянальную Песню года

24.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А яшчэ дасць "парады па прывядзеннi ў прытомнасць" пасля застолля

Святочныя выхадныя на Першым нацыянальным тэлеканале абяцаюць быць насычанымi. Найперш гледачы трапяць у... кабарэ. Менавiта яго атмасфера будзе панаваць у студыi, дзе тры месяцы вiравалi страсцi праекта "Зорныя танцы. Жаночы сезон". Імёны пераможцаў будуць названыя якраз у святочным выпуску. У iм жа прыхiльнiкi праекта змогуць як успомнiць мiнулае — убачыць лепшыя нумары ўдзельнiкаў першага сезона, так i зазiрнуць у будучыню — пазнаёмiцца з прэтэндэнтамi на ўдзел у трэцiм, мужчынскiм сезоне "Зорных танцаў".

Але галоўнай падзеяй навагодняй ночы на Першым стане святочны канцэрт — "Песня года-2009". Сёлета кампанiя АРС i Белтэлерадыёкампанiя стварылi сумесную расiйска-беларускую версiю шоу: перад 20-тысячнай аўдыторыяй у "Алiмпiйскiм" нароўнi з расiйскiмi зоркамi выступiлi Ядзвiга Паплаўская i Аляксандр Цiхановiч, "Беларускiя песняры", Iна Афанасьева, Аляксей Хлястоў, Руслан Аляхно, Наталля Падольская, Б’янка. Са звычнага дуэта вядучых таксама атрымаўся iнтэрнацыянальны квартэт — да Сяргея Лазарава i Леры Кудраўцавай далучылiся Анжэлiка Агурбаш i Дзянiс Дудзiнскi. А пакуль на сцэне гучалi як навiнкi, так i любiмыя хiты кшталту знакамiтай "Малiнаўкi", усюдыiсныя людзi з камерамi вывучалi закулiснае жыццё — уласна, рэпартаж аб iм абяцаюць паказаць разам з канцэртам.

На дэсерт у ноч з 31 снежня на 1 студзеня прапаноўваецца... як няцяжка здагадацца, мюзiкл: прэм’ера "Вельмi навагодняе кiно, альбо Ноч у музеi".

1 студзеня 2010 года праграма "Добрай ранiцы, Беларусь" упершыню будзе складзена выключна па заяўках тэлегледачоў. Адна з чатырох пар вядучых, абраная лепшымi Дзедам Марозам i Снягуркай, 2 студзеня выйдзе ў эфiр лiтаральна з-пад ёлкi — з навагодняга ранiшнiка, якi адбудзецца ў самай вялiкай студыi на Макаёнка. Спецыяльна для тых, у каго не атрымалася адзначыць свята ў коле сям’i, бо выпала працаваць у навагоднюю ноч, увечары 2 студзеня выйдзе ў эфiр музычна-вiншавальны праект "За тых, хто на пасту".

Перад пачаткам першага працоўнага тыдня новага года, 3 студзеня, адбудзецца прэм’ера праграмы "Добрага здароўечка, краiна!". У першым выпуску беларускiя артысты падзеляцца досведам — як лепш за ўсё прыйсцi ў форму пасля працяглага святочнага застолля.

АНТ дасць адчуць "Вялiкую рознiцу"

Акрамя таго, адзначыць 1000-ы выпуск "Поля цудаў" i прадэманструе, як трэба падаць у салату

30 снежня абяцае стаць асобнай святочнай датай для прыхiльнiкаў капiтал-шоу "Поле цудаў": адна з самых папулярных праграм расiйскага тэлебачання пакажа юбiлейны, 1000-ы выпуск. Каб зрабiць дату яшчэ больш запамiнальнай, вядучы шоу Леанiд Якубовiч абяцае пабыць залатой рыбкай i выканаць тры любыя жаданнi гледачоў з трох выбраных наўздагад лiстоў.

31 снежня i 1 студзеня ахвотныя змогуць параўнаць дзве музычныя прэмii: "Песню года" айчыннага разлiву i "Залаты грамафон", якi ўручаўся прадстаўнiкам расiйскага шоу-бiзнэсу ўжо ў 14-ы раз.

Непасрэдна ў навагоднюю ноч будзе прадэманстраваны новы святочны эксперымент — скрыжаванне кiнацытатаў беларускiх эстрадных выканаўцаў i найлепшых салiстаў беларускай i сусветнай опернай сцэны ў праекце "Генiяльныя мелодыi на АНТ". Тым больш, урыўкi з папулярных опер, аперэт i мюзiклаў — "Севiльскi цырульнiк", "Кармен", "Кошкi", "Прывiд оперы", "Русалачка", "Мая цудоўная лэдзi", "Шэрбурскiя парасоны", "Сiльва", "Лятучая мыш", "Нотр-Дам дэ Пары", "Прынцэса цырка" — вартыя таго, каб праслухоўваць iх зноў i зноў, у любым выкананнi.

Зрэшты, навагоднюю ноч-2010 можна сустрэць i ў iншым асяроддзi i зусiм iншым чынам — разам з героямi "Алiўе-шоу". Уздымаць бакалы, загадваць жаданнi i паказваць прыклад, як трэба падаць тварам у салату, будуць вядучыя найбольш рэйтынгавых праектаў расiйскага Першага канала Iван Ургант, Сяргей Светлакоў, Гарык Марцiрасян, Аляксандр Цэкала, Дзмiтрый Шэпелеў, Юрый Нiкалаеў, Павел Воля, Вадзiм Галыгiн, а таксама iншыя любiмыя публiкай вядучыя, акцёры i выканаўцы, у тым лiку замежныя госцi.

Навагоднi выпуск "Вялiкай рознiцы", якi выйдзе ў эфiр 1 студзеня, будзе складацца з найбольш вiдовiшчных, вострых i яркiх пародый, удзельнiкi якiх не столькi смяюцца з герояў, колькi аддаюць данiну павагi iх папулярнасцi, а "пацярпелыя" не толькi не крыўдуюць на шаржы, але першымi з iх смяюцца i з вялiкiм задавальненнем атрымлiваюць спецыяльны прыз — "Залатую тармашку". Напрыклад, у Новы год гледачы ўбачаць пародыi на песню "Iзноў мяцелiца", кастынг на ролю Д’Артаньяна, "Бамбей слязам не верыць", пародыю-мюзiкл на праграму "Поле цудаў" i г.д.

"ЛАД" вывучыць фiрмовыя рэцэпты Дзеда Мароза

А таксама падпяе песням з кiнафiльмаў i "жывому гуку" беларускiх выканаўцаў

Рыхтавацца да Новага года "ЛАД" прапаноўвае сваiм гледачам пад музыку: гатаваць (асаблiва стравы з народнай кухнi) — пад канцэрт ансамбля народнай музыкi "Бяседа", накрываць на стол i прамаўляць першыя тосты — пад хiты 60-х—90-х гадоў мiнулага стагоддзя, якiя прагучаць у праекце "Жывы гук" у выкананнi беларускiх i расiйскiх артыстаў. А можна крыху пачакаць, каб нагнаць апетыту, i сумясцiць гастранамiчнае задавальненне з музычным — ад трансляцыi канцэрта канадскай зоркi Браяна Адамса ў аўстралiйскiм замку Слейн. Альбо — калi душа просiць не iншых слухаць, а самому спяваць — яшчэ крыху пачакаць i прыбавiць гуку ў кiнакараоке "Любiмыя песнi ў любiмае свята".

Малых у навагоднiя святы чакае тры днi прыгодаў ад "Калыханкi": героям праграмы трэба будзе лiтаральна ратаваць Новы год ад падкопаў злосных персанажаў — але скончыцца ўсё добра, як i належыць казцы. Тых жа, хто не прапусцiць 2 студзеня праграму "Свая кампанiя", чакае сюрпрыз ад беларускага прапрадзеда Дзеда Мароза — Зюзi Паазёрскага: музычнае вiншаванне, фiрмовы рэцэпт зiмняй гарбаты i экскурсiя на галоўную ёлку краiны.

Па традыцыi, навагоднi эфiр будзе поўны кiнафiльмаў — гледачы ўбачаць усе прыгоды Д’артаньяна i трох мушкецёраў, усе часткi "Астэрыкса i Абелiкса", а таксама расiйскiя стужкi "Сiрата казанская", "Трое i сняжынка", савецкiя фiльм-казку "Снежная каралева" i "Вечары на хутары блiзу Дзiканькi", работу знакамiтага рэжысёра Эмiля Кустурыцы "Жыццё як цуд" i г.д.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочныя выхадныя на Першым нацыянальным тэлеканале абяцаюць быць насычанымi. Найперш гледачы трапяць у... кабарэ. Менавiта яго атмасфера будзе панаваць у студыi, дзе тры месяцы вiравалi страсцi праекта "Зорныя танцы. Жаночы сезон". Імёны пераможцаў будуць названыя якраз у святочным выпуску. У iм жа прыхiльнiкi праекта змогуць як успомнiць мiнулае — убачыць лепшыя нумары ўдзельнiкаў першага сезона, так i зазiрнуць у будучыню — пазнаёмiцца з прэтэндэнтамi на ўдзел у трэцiм, мужчынскiм сезоне "Зорных танцаў".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика