Парадоксы недаверу
24.12.2009
—
Новости Общества
|
Толькi ў краiне пiшацца непатрэбных папераў? А колькi такiх, якiя нiхто акрамя аўтара i не прачытае? Колькi з iх складаюць участковыя мiлiцыянеры, настаўнiкi, урачы? Рытарычныя пытаннi. Не ў лепшы час жыцця давялося быць сведкай, як добрасумленны сельскi ўчастковы роўна паўдня пiсаў нiкому не патрэбныя аркушы. Пасля пахавання мамы прыехаў малады чалавек i, паказаўшы дакументы, узяўся за справу. Яму трэба было запоўнiць пратаколы апытання родных памерлай, а таксама суседзяў i iншых сведак. Зразумела, што пасля сумнавядомай драгiчынскай гiсторыi, калi зламыснiкi адправiлi на той свет некалькi пажылых адзiнокiх жанчын, у праваахоўныя органы паступiла адпаведная дырэктыва. Але ж смерць канстатуе работнiк "Хуткай дапамогi", ён жа аглядае цела i дае даведку аб адсутнасцi прыкмет гвалтоўнай смерцi. Здавалася б, мiлiцыянеру хапiла б медыцынскага заключэння для сваёй справаздачнасцi. Дык не, ён мусiць праводзiць уласнае расследаванне наўздагон, якое, па вялiкiм рахунку, нiякага сэнсу не мае. Ну што з таго, што прадстаўнiк праваахоўных органаў занатуе, у якi дзень i ў колькi гадзiн прыехаў нехта з родных. Работнiк мiлiцыi на месцы больш-менш ведае ўсiх людзей, i сам разабраў бы, на каго трэба было б звярнуць увагу. Асаблiва такой увагi вартыя людзi, што пражывалi адзiнока да апошняй хвiлiны, або тыя, якiя злоўжывалi спiртным, i гэтым карысталiся нядобрасумленныя аднавяскоўцы. Так званая група рызыкi яму добра вядомая. Але ў тым i прычына, што ўчастковаму не давярае яго раённае кiраўнiцтва, раённаму — вышэйшае i гэтак далей. У любы момант кожнага могуць праверыць, i калi напiсанае — у парадку, хутчэй за ўсё, будуць зроблены высновы, што работнiк адпавядае. Якi каэфiцыент карыснага дзеяння напiсанага, высвятляць няма каму i няма часу. Таму вельмi паказальна выглядае дыялог вышэйназванага ўчастковага з суседкай мамы Марыяй Iванаўнай. Яна даўняя знаёмая мiлiцыянера, бо маладым спецыялiстам ён некаторы час жыў у яе на кватэры, таму i звярнулася проста: — Ты ж глядзi, Сярожа, калi я памру, то хораша напiшы! — Не турбуйцеся, Iванаўна, напiшу ў лепшым выглядзе! Баба Маня, як завуць яе на вулiцы, майстрыха пажартаваць. Але i горкая iронiя праступае праз гэты жарт. Бо нават вясковыя бабулькi разумеюць, што тыя пратаколы — справа марная, але ж нi ад каго не залежыць, рабiць яе цi не рабiць. За час, якi трацiцца на напiсанне, работнiк аховы правапарадку мог бы сустрэцца з дзясяткам чалавек, лiшнi раз патлумачыць пенсiянерам, як сябе паводзiць з чужымi, падазронымi, альбо пагаварыць з тымi, якiх можна аднесцi да асацыяльнага кантынгенту, каб адчувалi, што пра iх памятаюць, што яны — пад кантролем. Папярэднiк Сяргея, якi працаваў у гэтай мясцовасцi гадоў трыццаць таму, дакументацыю вёў мiнiмальную, але быў сапраўднай пагрозай i для самагоншчыкаў, i для розных парушальнiкаў. Жонка ўчастковага — настаўнiца пачатковых класаў — акрамя штодзённых планаў урока ды вядзення класнага журнала нiчога асаблiвага не пiсала. Цяперашнiм настаўнiкам гэта i ўявiць цяжка. Пiшуцца цэлыя горы дакументаў, спiсаў, вядуцца асобна справы кожнага вучня. Усё роўна як нехта стаiць за спiнай у настаўнiка i не верыць, што той ведае кожнага вучня. Вядома ж, i настаўнiкi бываюць розныя, як i ўрачы, мiлiцыянеры. Але наўрад цi пастаянная прымусовая пiсанiна зрабiла некага лепшым спецыялiстам. Вось парадокс: тады, перайшоўшы ад першай настаўнiцы да iншых, мы, выпускнiкi вясковай школы, паступалi ў сталiчныя ВНУ, мы нават не ведалi слова рэпетытар. А цяпер пасля школы з усiмi яе новымi тэхналогiямi мала хто паступае без рэпетытара. Школе наогул не давяраюць, i школа баiцца ўсялякай галоснасцi. Нядаўна на перапынку сыну разбiлi нос. Сiтуацыя радавая. Празвiнеў званок, i пяцiкласнiкi выскачылi на вулiцу. Ну i адзiн хлопец з паралельнага класа такiм чынам пазбавiўся ад энергii, якую назапасiў за доўгi ўрок: пераходны ўзрост. Нос пасiнеў, давялося тэрмiнова звяртацца да ўрача, каб упэўнiцца, што няма пералому. Дык настаўнiкi, завуч вельмi прасiлi, каб у палiклiнiцы, крый Божа, не сказалi, што гэта здарылася ў школе. Iнакш — не абярэшся праверак, тлумачэнняў. Не давядзецца пiсаць хiба толькi ў ААН... Ну так i хочацца паглядзець таму ў вочы, хто прыдумвае гэтыя правiлы. Можа ў яго нiколi не было дзяцей? Альбо яны навучалiся дома, школу не наведвалi? Вядома, да чаго ў армii прывяла сiстэма замоўчвання розных здарэнняў — да дзедаўшчыны. Паралель праведзеная не да месца, толькi на першы погляд. Ну каго мы спрабуем падмануць? У рэшце рэшт сябе i падманваем. А гарой справаздачнасцi, пiсання часта хаваемся ад сапраўдных праблем, падсвядома апраўдваем сваю бездапаможнасць: вось колькi мы ўсяго рабiлi, а чаму яно не дзеецца па напiсаным, хто ж яго ведае. З тых, каго згадвалi ў самым пачатку, застаўся ўрач. Аддадзiм i яму належнае. Радавая сiтуацыя: участковы тэрапеўт выпiсвае лiст непрацаздольнасцi, потым яго працягвае ў адпаведнасцi са станам пацыента. Калi чалавек хварэе больш за пяць дзён, ён мусiць сядзець яшчэ адну чаргу — да загадчыка аддзялення, якi хворага агледзiць i пацвердзiць, што чалавек сапраўды хворы, а не на прагулку ў палiклiнiку ходзiць. Чаго вартыя пасля гэтага прамовы з высокiх трыбунаў аб неабходнасцi павышэння ролi ўчастковага ўрача, аб увядзеннi iнстытута сямейнага доктара, калi гэтаму доктару не давяраюць нават вядзенне бальнiчнага лiста? Што, у вынiку работы такой сiстэмы здароўе нацыi палепшылася, цi ў загадчыка аддзялення раптам прапала ўся свая работа? Пра гэта лепш спытаць у тых, хто прыдумвае шматлiкiя iнструкцыi, загады, устаноўкi. Можна ўявiць сабе, як гэта адбываецца. Паступае дырэктыва ў мiнiстрства або ведамства ўдасканалiць, палепшыць нейкi кiрунак дзейнасцi. I добрасумленныя кабiнетныя работнiкi выдаюць "прадукт". Здаецца, я ведаю, як удасканалiць работу тых самых кабiнетных работнiкаў. Iх варта пасылаць на стажыроўкi ў глыбiнку радавымi тэрапеўтамi, участковымi мiлiцыянерамi, настаўнiкамi самых звычайных школ. I не на тыдзень-месяц, а хоць бы на год. I iх непасрэдных начальнiкаў таксама. Святлана ЯСКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi ў краiне пiшацца непатрэбных папераў? А колькi такiх, якiя нiхто акрамя аўтара i не прачытае? Колькi з iх складаюць участковыя мiлiцыянеры, настаўнiкi, урачы? Рытарычныя пытаннi. Не ў лепшы час жыцця давялося быць сведкай, як добрасумленны сельскi ўчастковы роўна паўдня пiсаў нiкому не патрэбныя аркушы. Пасля пахавання мамы прыехаў малады чалавек i, паказаўшы дакументы, узяўся за справу. Яму трэба было запоўнiць пратаколы апытання родных памерлай, а таксама суседзяў i iншых сведак. |
|