Бiблiятэчныя Каляды
24.12.2009
—
Новости Общества
|
Учора ў бiблiятэках горада Магiлёва адкрываюцца Калядныя чытаннi. Цэнтрам святочнай акцыi стала дзiцячая бiблiятэка iмя Пушкiна. У межах чытанняў працуюць выставы духоўнай лiтаратуры i праваслаўных абразоў. Чытачы i супрацоўнiкi бiблiятэк сабралi ў вялiкую святочную калекцыю свечкi i падсвечнiкi, ёлачныя цацкi, калядныя паштоўкi i сувенiры. На свята “Узышла зорка над Вiфлеемам” дзiцячая бiблiятэка запрасiла сваiх самых актыўных чытачоў разам з бацькамi. Усе ўдзельнiкi чытанняў могуць зрабiць запiс у Каляднай кнiзе казак: гэта добрыя словы да людзей i святочныя пажаданнi палепшыць сваё жыццё i роднага горада. Прадоўжацца Калядныя чытаннi да Старога Новага года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў бiблiятэках горада Магiлёва адкрываюцца Калядныя чытаннi. Цэнтрам святочнай акцыi стала дзiцячая бiблiятэка iмя Пушкiна. |
|