Сонца — на лета. 21.by

Сонца — на лета

24.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24.12.2009

25 снежня ў народным праваслаўным календары — Спірыдон-сонцаварот

З гэтага дня дзень пачынае пакрысе прыбываць. Лічылася, што “сонца з гэтага дня быццам бы апранаецца ў святочнае адзенне, сядае на калёсы і едзе ў цёплыя краіны”. Таму апоўдні неабходна было выйсці на адкрытае высокае месца і гукнуць сонцу так: “Чырвона сонейка, у дарогу збірайся, зімовыя маразы забывайся”. У гэты дзень забаранялася працаваць. Можна было толькі выканаць шэраг дзеянняў, накіраваных на падрыхтоўку да ўраджаю наступнага года.Прадказвалі надвор’е.Калі сонейка ў гэты дзень, то дні з 7 па 19 студзеня будуць яснымі. Калі на Спірыдона светла, сонечна — Новы год будзе марозным, калі пахмурна, на дрэвах шэрань — цёплым і пахмурным.Адкуль падзьме вецер на Спірыдона — адтуль ён будзе дзьмуць да сарака пакутнікаў (22 сакавіка).Калі з раніцы будзе сонечна, то нельга спяшацца з ранняй сяўбой; калі пахмурна раніцай — сеяць можна рана; пахмурна апоўдні — самай удалай будзе сярэдняя сяўба; пахмурны вечар — найлепшая сяўба позняя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 снежня ў народным праваслаўным календары — Спірыдон-сонцаварот
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика