Восенню‑2010 пасля рэканструкцыі адкрыецца сталічны цырк
24.12.2009 09:51
—
Новости Общества
|
Восенню 2010 года закончыцца рэканструкцыя будынка Беларускага дзяржаўнага цырка, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў на прэс‑канферэнцыі 23 снежня. Цырк быў закрыты ў красавіку 2009 года. Апрача рэканструкцыі асноўнага будынка ўзводзіцца прыбудова, якая заклікана пашырыць магчымасці цырка. Паказы часова праходзяць у шапіто. Паводле слоў Ціцянкова, у выніку рэканструкцыі будынак цырка значна зменіцца. «Гэта будзе гонар сталіцы», — мяркуе ён. Дасягненнем 2009 года ў культурнай сферы Ціцянкоў назваў адкрыццё Новага драматычнага тэатра. Апрача таго, завяршылася рэканструкцыя будынка Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Пры яе правядзенні было вырашана адмовіцца ад ідэі пашырэння будынка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восенню 2010 года закончыцца рэканструкцыя будынка Беларускага дзяржаўнага цырка, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў на... |
|