29 снежня — у Наваградку суд за пашкоджанне помніка Леніну
24.12.2009 12:12
—
Новости Общества
|
Разгляд крымінальнай справы актывіста БХД Юрыя Казака адбудзецца ў Наваградку ў аўторак 29 снежня. Пачатак а 10‑й, паведамляе прэс‑служба БХД. Сустаршыня аргкамітэта стварэнні БХД Павел Севярынец у каментары «Нашай Ніве» зазначыў, што ўлады спецыяльна вырашылі прызначыць судовае паседжанне ў пераднавагодні дзень, спадзеючыся, што людская салідарнасць будзе размытая, і працэс пройдзе незаўважаным. Павел Севярынец заклікаў усіх неабыякавых прыехаць у Наваградак, зазначыўшы, што ў судзе ў якасці экспертаў будуць выступаць афіцыйныя гісторыкі, якія будуць даводзіць пра гістарычную каштоўнасць помнікаў Леніну. БХД будзе запрашаць у сваю абарону гісторыкаў‑антыкамуністаў. *** Помнік ў Наваградку быў пашкоджаны ў ноч на 7 лістапада. Яго аблілі зялёнай фарбай. У той жа дзень былі затрыманыя моладзевыя актывісты БХД. Дзеянні Юрыя Казака ахарактарызаваныя як «наўмысныя, парушаючыя грамадскі парадак і вызначаныя асаблівым цынізмам». Была заведзена крымінальная справа паводле часткі 1 арт. 339, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе 3 гадоў хіміі, або штрафу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разгляд крымінальнай справы актывіста БХД Юрыя Казака адбудзецца ў Наваградку ў аўторак 29 снежня. Пачатак а 10‑й, паведамляе прэс‑служба БХД.Сустаршыня...
|
|