Госці — як блізкія родзічы. 21.by

Госці — як блізкія родзічы

12.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фальклорны гурт “Рагнеда” весела гастралюе па ІрландыіЗамежныя дабрадзеі каардынавалі свае планы ў мінскім Доме дружбы
У Вялікабрытаніі і Ірландыі існуе некалькі дабрачынных фондаў, якія аказваюць дапамогу дзецям, што пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта “Кельцкі крыж” (старшыня Джон Купер) з Валіі (Уэлса), ірландскія “Ахвяры Чарнобыля” (кіраўнік Марсія Доул) і “Барэнскі чарнобыльскі праект” (Лім О’Мара). Але раней яны сваю дзейнасць вялі адасоблена. Цяпер жа вырашылі каардынаваць і дзеля гэтага сабраліся разам у мінскім Доме дружбы. Прывёзшы, вядома, у чарговы раз дабрачынныя грузы.
Кранальным быў пачатак вечара. Дзеці, якія прайшлі аздараўленне ў гэтых краінах, сустракалі гасцей як добра знаёмых ці блізкіх родзічаў: кідаліся ў абдымкі, уручалі кветкі, самаробныя цацкі, сувеніры. Адчувалася, што некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ слаба ведаюць англійскую мову, але яны так добра разумелі сваіх знаёмцаў, што і перакладчык быў не патрэбен.
— Мы разумеем адзін другога сэрцам, — сказала Марсія Доул на пачатку сустрэчы, арганізаванай таварыствам “Беларусь-Ірландыя”. Самы чынны ўдзел у ёй прынялі сябры таварыства, студэнты і, вядома ж, дзеці. Цёплыя словы ў адрас намесніка старшыні таварыства Марыі Міцкевіч — унучкі Якуба Коласа — сказала Марына Купер. Актывістка беларускага дабрачыннага фонду “Сакавік”, яна выйшла замуж за валійца Джона Купера і адразу стала памочніцай у яго гуманітарных дзеяннях.
— Мне вельмі прыемна бываць тут, — прызналася Марына. — Дом дружбы апраўдвае сваю назву. І, ведаеце, наша праграма тут выглядае больш святочнай, чым у Валіі. Узгадніўшы праекты, мы будзем працягваць работу.
Пры асаблівым ажыўленні прайшло выступленне сябра “Кельцкага крыжа” Сціва П’ю Джонса. Адчувалася, што прысутных ён памятае яшчэ зусім маленькімі. Цяпер жа многія з іх сталі цудоўнымі перакладчыцамі, вядомымі людзьмі, як, да прыкладу, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Кароціна. “Першы раз, — працягваў Сціў, — яна прыехала да нас маленькай дзяўчынкай. Але ўжо добра іграла на фартэп’яна. А цяпер Наташа — удзельніца міжнародных конкурсаў. Прыязджае да нас з дабрачыннымі канцэртамі, радуе музыкай…”
На вечары Наталля Кароціна, а таксама фальклорны гурт “Рагнеда” і танцавальны клуб “Bassdance” знаёмілі гасцей з беларускай і ірландскай музыкай, песнямі, танцамі. Многа было жартаў, успамінаў, дзеці імкнуліся прадэманстраваць свае поспехі ў авалоданні англійскай мовай. Панаваў выдатны настрой.

Іда Ганчарэвіч


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замежныя дабрадзеі каардынавалі свае планы ў мінскім Доме дружбы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика