Прываблівы сімвал
12.01.2010
—
Новости Общества
|
У Віцебску ўводзяць моду на незвычайныя святочныя ёлкі
Конкурсы дызайнерскіх ёлак і навагодніх упрыгожанняў — даволі папулярная для еўрапейскіх гарадоў забава. У ёй з задавальненнем удзельнічаюць як вядомыя, так і маладыя дызайнеры, якія, увасабляючы свае фантазіі, выкарыстоўваюць самыя разнастайныя матэрыялы: ад шакаладу і ягад да пёраў, шкла і бетону. Модныя ёлкі робяць са скуры, нітак, цвікоў і нават каструль. У гэтым годзе і ў Віцебску вырашылі правесці творчае спаборніцтва па стварэнні незвычайных ёлак, упрыгажэнняў і падарункавых упаковак, запрасіўшы да ўдзелу ў ім усіх жадаючых. Праўда, у адрозненне ад еўрапейскіх конкурсаў, у віцебскага ёсць адна ўмова: у вырабах павінен выкарыстоўвацца лён. Патрабаванне арганізатараў прыйшлося да душы канкурсантам. У конкурсе прынялі ўдзел педагогі і вучні мастацкіх школ, студэнты Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. А ёлка-пераможца ўпрыгожыла ў абласным цэнтры фірменны магазін Аршанскага ільнокамбіната. Дарэчы, конкурс выклікаў цікавасць і ў мясцовых турыстычных фірмаў. Як высветлілася, магчымасць пакупкі дызайнерскіх льняных навагодніх упрыгажэнняў — вельмі прывабная для замежных гасцей горада. Дзіяна Курыла Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску ўводзяць моду на незвычайныя святочныя ёлкі |
|