Мікалаю Аўтуховічу ў турме адмаўляюцца лячыць зубы
28.12.2009 13:50
—
Новости Общества
|
Мікалай Аўтуховіч можа пачаць чарговую галадоўку — з прычыны адсутнасьці большасьці зубоў. Сваякі наведалі ў турме Ўладзімера Асіпенку. Арцёма Дубскага узнагародзілі прэмія «Хартыі −97» за мужнасьць у змаганьні за правы чалавека. Галоўнай навіной гэтага тыдня ў справе Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі з Ваўкавыску стала тое, што яны завяршылі азнаямленьне з крымінальнай справай, паводле якой іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы да тэрарызму. Адвакаты Павал Сапелка і Тамара Сідарэнка лічаць віну сваіх падабаронных недаказанай і таму плянуюць зьвярнуцца з хадайніцтвамі да сьледчых, каб тыя спынілі справу. Як пачуваецца Мікалай Аўтуховіч, які ўлетку трымаў трохмесячную галадоўку? Адвакат Павал Сапелка кажа, што ягоны падабаронны Аўтуховіч мае тэрміновую патрэбу ў паслугах стаматоляга-пратэзіста, але адміністрацыя менскага сьледчага ізалятара на гэта не зьвяртае ўвагі: «Аўтуховіч частку зубоў, якія паводле прыроды мусяць быць ў роце, носіць у кішэні. А ў мэдычнай дапамозе яму адмаўляюць, спасылаюцца на тое, што гэта нібыта ня тая патрэба, каб вывозіць яго з турмы ў цывільны шпіталь. У выніку калі раней Аўтуховіч трымаў галадоўку паводле нейкіх працэсуальных меркаваньняў, то хутка ён можа зноў пачаць галадаваць проста таму, што ня зможа есьці». Уладзімера Асіпенку 23 сьнежня ў сьледчым ізалятары наведалі сваякі. Дачка Асіпенкі Людміла перадала вязьню дыплём аб узнагароджаньні яго прэміяй грамадзкай ініцыятывы «Хартыя-97» за мужнасьць у змаганьні за правы чалавека. Паводле Людмілы Асіпенкі, яе тата быў вельмі ўсьцешаны ўвагай грамадзтва: «Выказаў вялікую падзяку ўсім, і вам, журналістам, за тое, што яго падтрымліваеце. Яму вельмі прыемна атрымліваць лісты, адчуваць падтрымку. Гэта дае яму сілы цярпець усё гэта і чакаць лепшага». «Тата казаў, што крымінальная справа супраць яго складаецца толькі з меркаваньняў сьведак, а сапраўдных доказаў у ёй няма», — распавяла Людміла Асіпенка. Прэмію «Хартыі-97» за мужнасьць ў змаганьні за правы чалавека атрымаў і вязень магілёўскай калёніі Арцём Дубскі. Прэмію ўручылі 23 сьнежня ягонай маці, Алене Дубскай. Вязьня Бабруйскай калёніі прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку мусілі вызваліць з карцэру і накіраваць ў менскі сьледчы ізалятар да новага судовага паседжаньня паводле ягонай справы, аднак гэтага не адбылося. Сястра Бандарэнкі Ірына паведаміла 25 сьнежня: «Адвакат зь мінулага тыдня адпраўляе ў калёнію запыты, але адтуль нічога не паведамляюць. І ён ня звоніць. Таму мы нічога ня ведаем». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалай Аўтуховіч можа пачаць чарговую галадоўку — з прычыны адсутнасьці большасьці зубоў. Сваякі наведалі ў турме Ўладзімера Асіпенку. Арцёма Дубскага... |
|